Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/191

Гэта старонка не была вычытаная

З голаду-ж ўдварэ[1] мруць дзеці
Прыдзець ўдвору дужа п’ян,
Ды і норавам паган:
Жонка ці зачнець сварыцца,
Ён кідаецца к ёй біцца.
Усіх разгоніць да ’днаго,
Каму дзела да яго?
Перад ім і пан ня пан.
Сам сабе ён пан, як п’ян.
Хто такога зьдзержаць мусіць?
Калі хто чаго укусіць,
Не пакінець да магілы.
Пакуль жывы, пійце жылы.
Сьпіўшысь, двара[2] ня пільнуець,
Гдзе начуець, а дзе днюець,
П’ець, пакуль зубы сатнець
Ці на холадзе засьнець.
Адмарозіць рукі-ногі,
Тады вечны ён убогі.
Пойдзець прасіць пагарэлым,
Быццам ў агні абгарэлым,
Тоіць, што цераз сваволю
Гэтаку нажыў нядолю.
Недалужны небарак —
Дражнець па дварах сабак.
Абвандруець усе сёлы,
Босы, ка́лека і голы…
Хто пабожан, дасьць убогу,
Зжаліўшысь к яму, нябогу,
А ён, што ў дзень сабярэць,
Ў карчму на гарэлку прэць, —
Пакуль з холаду, калекі,
Пад плятнём засьнець навекі.

|}


З гутаркі „Гэй, каб нам быць весялей“.

Гэй, каб нам быць весялей!
Гэй, каб нам быць пасьмялей!
Пойдзем, браццы, ў кабачок,
Вып’ем гарэлкі кручок.
Водка крэпка, мера спора,
Будзем піць, забудзем гора;
Браццы, як у добры год,
Завядзём тут карагод.
Пойдзем ад хаты да хаты,
Ці галыш хто, ці багаты;
Калі будзець весяло,
К нам зьбярэцца ўсё сяло.[3]
Карп, як па калядзе з мехам,
Грошай альбо збожжа з мехам
Сабярэць, так будзець лад;
Будзем піць гарэлку ў рад.

  1. Удварэ, ўдвору — дома, дамоў.
  2. Свайго дому.
  3. Параўнаваць з „Рабункамі мужыкоў“ Я. Баршчэўскага.