Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/192

Гэта старонка не была вычытаная

Пілі бацькі і дзяды,
І мы ступім ў іх сьляды:
Яны гора не знавалі,
Гарэлку добра сьцябалі.
Чалом, Грышка! Чалом, Дзёма!
Чалом, Кузьма! Заві Пахома!
Чаго яшчэ будзем чакаць?
Пара гарэлку піць, скакаць.
Памаўчы лепш, не варыся,
З намі йдзі скакаць, Марыся!
Замаўчы й ты, Сялівон!
Не замоўчыш, пойдзеш вон!
Дзядзька сядзіць, піпку курыць;
П’ець гарэлку, вачмі жмурыць,
А дзядзіна не ўважаець,
Цалком чарачкі глытаець.
Саўка скачаць, пішаць, пышаць,
Умарыўся, ледва дышаць.
Барыс — строгі целялёг,
Ўпіўшыся, пад лаўку лёг.
На ліха вось тут аканом
Уляцеў, награнуў з бізуном.
............

Рассыпалісь ўсе нашы розна,
Куды папала, куды можна.
Адзін схаваўся быў пад стол, —
Яго аконам за хахол.

|}


З гутаркі „У паноў ніхто бяз спросу“…

У паноў ніхто бяз спросу
Не паткнець ў бяседу носу,
А наш брат — зусім прасьцяк,
У карчму сьмела лезець ўсяк.
Наш такі мужыцкі нораў:
І бяз зову і бяз спораў,
Пачуў — граюць ці пяюць,
Ці пабачыў, а дзе п’юць, —
Паняволі туды ногі
Знайдуць хоць і тры дарогі.
Асабліва у Каляды
Пабяседаваць мы рады,
Нам тагды слабодны час,
Не няволяць паны нас.
У паноў свая бяседа!
Кажын любіць у суседа
Пацягнуць і пагулуць.
І наш брат на тую-ж стаць:
Тым сьмялей, калі ў кішэні
Грошы ў каго зазьвінелі,
Як калядны прыдуць сьвяткі,
Разам ўсі бацькі і маткі
Брадуць ў корчму на банкет,
І дзятва за імі ўсьлед.
Сабяруцца маладзіцы,
Хлопцы і красны дзявіцы,
Малады увесь народ —
На ігрышча ў карагод.
Пазавуць сюды Архіпку;
Маладзец — ў сваю ён скрыпку!
На ўсі жываты бярэць,
Весялухі ўсё дзярэць!
Ці на йгрышчы, ці вясельле,
Хоць-то, праўда, ён з пахмеллья
Ня выходзіць, ўсёгды кер,
Ды ўжо-ж і на скрыпку зьвер.
Пазаймём услоны, лаўкі;
Троху тут і не бяз даўкі.
А дзяўчаты і хлапцы,
Удалыя малайцы,
Розныя выводзяць скокі,
Хто ў прысядку, а хто ў бокі.
Тут-то ёсьць на што глядзець!
Тута іншы маладзец
Розныя, як-бы з навукі,
Выкідаець ў танцах штукі…
То прысядзець, то падпрыгнець,
То вачамі ён падмігнець,
То верціцца, як турок,
Маргелку схіліў на бок.
То прысьвісьнець, то прытопнець,
То пад лад ў далоні хлопнець,
То штуркнець пад бок каму,
Не мяшалі штоб яму…
Старыкі-ж сабе мы — тут
Сядзем з бабамі на кут,