Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/194

Гэта старонка не была вычытаная

Народніцкая пара.


З повесьці Я. Р. Брайцава „Багачы“.

(1889 г.).

Сярод гоману з усіх бакоў і ад крыку самаго старшыны, ганяўшага нейкіх людзей за нядоімку пану, Сьцяпан доўга ня мог абдумацца і троху забыўся на сваю справу, дзеля якой прыйшоў у воласьць.

— Старшына, Мікітавіч! Трэба некаторыя рашэньні да спаўненьня прывесьці! Вось хаця абсячы… — загаварыў пісар, выскачыўшы з валасной камэры.

— А хто ж там… хм… хм… — працадзіў старшына з насьмешкаю.

— Ды во, хоць-бы першаму… Івану Лабзаку з дзярэўні Тарані — 19 розак, Карнею Халімонаваму з Жарноўкі 19 розак, Івану Лапуцаку з той-жа дзярэўні — 15 розак…

— А! — перабіў старшына; — гэта што ў Янкеля бяросту ня выдралі?

— Ага, ага!.. пакуль гэтых, а там яшчэ… Ну, Мікітавіч, жыва-а-а! — закончыў пісар і ўзноў схаваўся за дзьвярмі камэры.

— Гэй вы, старасты, чулі? Даставілі вінаватых? — сказаў старшына, аглядаючы груд людзей.

— Чулі! — адгукнуліся два галасы, і два старасты з мэдалямі на грудзёх марудна выступілі з груду.

— Ёсьць? прыставілі? — пераспытаўся старшына.

— Ёсьць, а як-жа! мы загады спаўняем, як мае быць.

— А гукніце-ка мне валаснога стоража! — важна загадаў старшына.

Адзін стараста кінуўся ў сенцы. Зараз у канцэлярыю ўвайшоў стораж: невялічкі, але ёмка складзены дзядок, з за-