Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/197

Гэта старонка не была вычытаная

Францішак Багушэвіч.

(1840 — 1900).


ХРЭСЬБІНЫ МАЦЮКА.

Калісь, як у нас казакі-то стаялі,
У Шнюрах за горкай раз мяне спаткалі.
Сказаў: „Пахвалёны!“ — а яны сьмяюцца,
Адзін штось сьпявае, іншы дзьме на дудцы,
А старшы скіпеўся: „Ты што за адзін?“
Думаю: хто-ж я? — ужо-ж Юркаў сын!
— „Тутэйшы, кажу я, свой чалавек:
„Сын бацькі свайго, а бацька дзяцей,
„Тут і радзіўся, тут і жыву век;
„Юркам зваць бацьку, а я дык Мацей.
„Вун гдзе і хата, і выган, і сад;
„Там жнець мая жонка, а тут гарэць брат!“
Ён кіпіць горай, пытаючы лае,
Крычыць, і б’ецца, і у твар штурхае.
— „Ды хто ты, ды хто ты — ці рускі, ці не?“
Я дай круціцца туды і сюды,
Думаю: што-ж сказаць яму мне?
— „Я не нашу, кажу, барады“.