Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

стремень в’ граде Тьмуторокане. Тоже звон’ слыша давьный велікый Ярославль сын’ Вьсеволод’; а Владімір’ по вься утра уші закладаше в’ Чернігове; Боріса же Вячеславліча слава на суд’ пріведе… за обіду Ольгову, храбра і млада князя… Тогда прі Ользе Горіславлічі сеяшеться і растяшеть усобіцамі, пегыбашеть жізнь Дажьбожа внука, в’ княжіх’ крамолах’ веці человеком’ сократішася. Тогда по русьской землі ред’ко ратаеве кыкахуть, н’ часто врані граяхуть, хотять полететі на уедіе. То было в’ ты раті і в’ ты п’лкы, а сіцей раті не слышано. С’ заранія до вечера, с’ вечера до света летять стрелы каленыя, грімлють саблі о шеломы, трешчать копія харалужьная в’ поле незнаеме среді землі половецькыя. Чьрна земля под копыты костьмі посеяна, а кровію польяна, — тугою в’з’ідоша по русьской землі.

Что мі шуміть, что мі звеніть далече рано пред’ зорямі? Ігорь п’лкы заворочаеть: жаль бо ему міла брата Вьсеволода. Бішася день, бішася другый, третьяго дьне к’ полудьнію падоша стязі Ігоревы. Ту ся брата разлучіста на брезе быстрой Каялы; ту кроваваго віна не доста; ту пір’ доконьчаша храбріі Русічі: сваты попоіша, а самі полегоша за землю Русьскую. Нічеть трава жалошчамі, а древо с’ тугою к’ землі пріклоніся. Уже бо, братіе, не веселая годіна в’стала;


стрэлы. Укладаў ён нагу ў залаты страмень у горадзе Тмутаракані[1]. Той звон чуе даўны вялікі Ўсевалад Яраслаўліч; а Ўладзімер што раніцы затыкаў вушы ў Чарнігаве; Барыса-ж Вячаслаўліча прывяла пахвалка на сьмяротны суд… за крыўду Алегаву, маладога і храбрага князя… Тады пры Алегу Гораслаўлічу[2] сеяліся і расьлі міжусобіцы, гінула жыцьцё Дажбожага ўнука, дзеля князёўскіх нязгод укарачаўся людзём век. Тады па рускай зямлі рэдка пяялі аратаі, а часта каркалі груганы, хацеўшы ляцець на пажыву. Гэтак было ў тыя войны і ў тыя паходы, але аб такой бітве́ і ня чувана. Ад раньня да вечара, адвечара да сьвету лятуць гартоўныя стрэлы, грымяць аб шоламы шаблі, трышчаць сталёвыя пікі ў нязнаным полі сярод палавецкай зямлі. Чорная пад капытамі зямля, касьцьмі пасеяная, а крывёю палітая, тугаю ўзыйшла на рускай зямлі.

Што мне шуміць, што мне зьвініць далёка рана перад зарою? Ігар палкі заварачае: жаль-жа яму мілага брата Ўсевалада. Біліся дзень, біліся другі, трэцяга дня к полудню зваліліся Ігаравы сьцягі. Разлучыліся тут браты на беразе быстрай Каялы; не хапіла тут крывавага віна; скончылі тут баль храбрыя русічы: сватоў папаілі, а самі паляглі за рускую зямлю. Панікла жальбою трава, а дрэва з тугі к зямлі пахінулася. Бо ўжо, браты, невясёлая настала гадзіна; пустыня ўжо сілу па-

  1. У часе сварак з іншымі сваймі князямі полаўцаў.
  2. Алег Сьвятаслаўліч празываецца тут Гораслаўлічам, за тое што пры ім было шмат гора.