Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/200

Гэта старонка не была вычытаная

Каб век з табой векавала,
Гаравала, працавала…
Люлі, сынок, люлі, люлі,
Усе курачкі паснулі,
Ой паснулі і курчаткі
Пад крыламі свае маткі…

|}


ХМАРКІ.

Хмаркі цёмныя, мае братанькі!
Вецер гоне вас без дарожанькі,
І нідзе-ж для вас няма хатанькі…
Адпачынеце аж у Божанькі!
Гдзе радзіліся, гдзе-ж вы, хмарачкі?
Гдзе „тутэйшымі“ называліся?
Ляціцё усё, так як ярачкі…
Хоць-бы трошкі гдзе затрымаліся!
Зямлі родненькай, знаць, няма у вас,
Ні уголачка, ні прытулачку:
А тут вецер дзьме горшы раз-у-раз,
Ляціцё-жа вы без ратуначку!
Лятучы, сьлязой зямлю росіце,
Аж шумяць лісткі, зелянее лес;
Уміраючы, жыцьце носіце,
Усяму жыцьцё, сабе толькі крэс![1]


МАЯ ХАТКА.

Бедна-ж мая хатка, расьселася з краю,
Між пяскоў, каменьняў, ля самага гаю,
Ля самага бору, на беражку лесу:
Ніхто тут ня трапе, хоць-бы з інтарэсу;
Як няма гарэлкі, няма куска хлеба, —
Дык які-ж інтэрас, каму сюды трэба?
Ды хоць няма хлеба, жабраваць ня буду,
Пражыву як-кольвек ад працы, ад труду.

Кепска-ж мая хатка, падваліна згніла,
І дымна і зімна, а мне яна міла;
Ня буду мяняцца хоць-бы і на замкі, —
Калок свой мілейшы, як чужыя клямкі.
На страсе мох вырас, на імху бярозка, —
Мільшая мне хатка, як чужая вёска…

Сваталі-ж мне ў прыймы у новую хату,
На зямлю раджайну і дзеўку багату;
Буду жыць, казалі, як які пасэсар,
Езьдзіць парай коні, як сам пан асэсар;


  1. Канец, пакой.