Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

уже пустыні сілу прікрыла: в’стала обіда в’ сілах’ Дажьбожа внука, в’ступіла девою на землю Трояню, в’сплескала. лебедінымі крілы на сінемь море, у Дону плешчючі, убуді жірьна времена. Усобіца князем’… рекоста бо брат’ брату; „се мое, а то — мое же“. І начаста князі про малое „се велікое“ м’лвіті, а самі на себе крамолу коваті, а поганіі с’вьсех’ стран’ пріхождаху с’ победамі на землю Русьскую. О! далече зайде сокол’, п’тіць бья — к’ морю. А Ігореві храбраго п’лку не кресіті…

Жены русьскыя в’сплакашася, арькучі: „Уже нам’ своіх’ мілых’ лад’ ні мыслію с’мысліті, ні думою с’думаті, ні очіма с’глядаті, а злата і сребра ні мало того потрепаті“.

А в’зстона бо, братіе, Кыев’ тугою, а Чернігов’ напастьмі; тоска разліяся по русьской землі: печаль жірьна утече среді землі русьскыя. А князі самі на себе крамолу коваху; а поганіі самі победамі нарішчюшче на русьскую землю, емляху дань по беле от’ двора…

Свят’слав’ грозьный, велікый кыевьскый… наступі на землю половецькую; прітоп’та х’лмы і яругы, в’змуті рекы і озера, ізсуші потокы і болота; а поганаго Кобяка із’ луку мора от’ железьных велікых’ п’лков’ половецькых’ яко віхрь выторже; і падеся Кобяк’ в’ граде Кыеве, в’ грідьніці Свят’славлі.

Ту Немьці і Венедіці, ту Гре-


крыла. Крыўда паўстала ў сілах Дажбожага ўнука, узыйшла яна дзяўчынаю на Траянаву зямлю, успляснула лебядзіным крыльлем на сінім моры, плёскаючы ў Доне, узбудзіла лепшыя часіны. Міжсобіцы князёўскія… (губілі народ). Сталі казаць (князі) брат брату: „Гэта маё, а й тое маё“. І пачалі яны дробнае ўважаць за важнае, а самі на сябе загубу ад нязгоды каваць; тымчасам паганыя з усіх бакоў прыхадзілі з пабедамі на рускую зямлю. О! Далёка заляцеў сакол, птушак пабіваючы, — к мору. А храбрага Ігарава палка не ўваскрасіці…

Загаласілі рускія жанчыны, кажучы: „Ужо нам сваіх мілых мужоў ні мысьляй узмысьліць, ні думай уздумаць, ні вачыма згледзіць, а золатам і серабром тым а ні пабразкаць“.

І застагнаў-жа, браты, Кіеў ад тугі, а Чарнігаў ад напасьцяў; нуда разьлілася па рускай зямлі: журба ахінула зямлю рускую. А князі самі на сябе загубу ад нязгоды ўзвадзілі; і паганыя, самі з пабедамі налятаючы на рускую зямлю, выбіралі дань па белцы ад двара…

Грозны Сьвятслаў, вялікі князь кіеўскі…[1] наступаў-жа на палавецкую зямлю; прымяў узгоркі і равы, узмуціў рэкі і вазёры, высушыў крыніцы й балоты; а паганага Кабяка з марскія лукі ў вялікіх зялезных палавецкіх палкоў, як віхор, вытаргнуў; і заваліўся Кабяк у горадзе Кіеве, у Сьвятаслаўлевай сьвятліцы.

Тут немцы і венэцыяне, тут

  1. Аўтор далей прыпамінае вялікую пабеду Сьвятаслава Усеваладавіча над полаўцамі за колькі месяцаў перад нешчасьлівым Ігаравым паходам (1184 г.).