Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/217

Гэта старонка не была вычытаная

Ян Няслухоўскі.

(1851-1897).


∗          ∗

Ня я пяю — народ Божы
Даў мне ў песьні лад прыгожы,
Бо на сэрцы маю путы
І з народам імі скуты.
З ім я зьліўся з добрай волі,
Чы-то ў долі, чы ў нядолі;
Чы гдзе гора абзавецца,
Як асіна, грудзь трасецца.
Чы пра радасьць чую весьці,
Усё ў грудзь хаваю гдзесьці.
Мне гаворыць вёска, хата,
Мне гаворыць сэрца брата.
Рад зьбіраю, што пачую,
У грудзі сваёй нашу я, —
Аж як траўка на кургане,
Яна ўзыйдзе — песьняй стане.