Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/219

Гэта старонка не была вычытаная

А лес лістком не калыхне,
У гушчы птушкі селі спаць,
І рыбкі ў рэчачцы на дне,
Пад куст хаваючысь, стаяць.
Духота некая вісіць,
Нявольны сон усіх бярэ,
І толькі каня просіць „піць!“ —
Кружась над лесам угарэ.
Я ў поле вышаў. Божа мой!
Красуе жытні колас ўжэ.
Рукой абцёршы летні зной,
Я сеў на камень пры мяжэ.
Любуюсь жыткам. Із-пад ног
Паднялась птушка да гары,
А тут каршун, а каб ён здох!
Хоп! гэту птушку ў кіпцюры…
Панёс!..
Што гэта мне за знак?
Такую думку думаў я,
Адкуль узяўся гэты птак?
Ой бедна-ж птушачка мая!
...............

|}


ШТО ДУМАЕ ЯНКА, ВЯЗУЧЫ ДРОВЫ Ў ГОРАД.

От і сьвята, от Каляды,
На марозе скрыпяць санкі…
Ўсе на сьвеце сьвятку рады,
Ўсюды песьні і гулянкі.
Скачуць хлопцы і дзяўчата,
А гарэлкі п’юць чы мала?!
Адно слова — ўсюды сьвята.
Ну! кабыла, чаго стала?!
Чаго стала?!.. скажаш — цяжка,
Ды й ня надта-ж ты і сыта.
А мне-ж лёгка?.. глядзь, сярмяжка
Стара… рвана… ветрам шыта…
Стаў крапчэй мароз ка сьвяту,
Ось і зорка забліскала.
Хоць скарэй-бы мне у хату.
Ну! кабыла! чаго стала?!
Дроў у месьце многа трэба,
І цана-ж на іх сярдзіта,
Прадам дровы — куплю жыта.
От і лезу з цяжкім возам,