Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

ці і Морава поють славу Свят’славлю, кають князя Ігоря, іже погрузі жір’ во д’не Каялы, рекы половецькыя. Русьскаго злата насыпаша ту. Ігорь князь выседе із’ седла злата, а в’ седло кошчеево: уныша бо градам’ забрала, а веселіе поніче.

А Свят’слав’ мутен’ сон’ віде. „В’ Кыеве на горах’ сі ночь с’ вечера одевасте мя, рече, чьрною паполомою на кроваті тісове; чьрпахуть мі сінее віно с’ трудомь смешено; сыпахуть мі тьшчімі тулы… велікый женьчюг’ на лоно, і негують мя. Уже д’скы без’ кнеса в’ моемь тереме златовьрсемь. Вьсю ношчь с’ вечера… врані в’зграяху“… І рькоша бояре князю: „Уже, княже, туга ум’ полоніла: се бо два сокола слетеста с’ отьня стола злата, поіскаті града Тьмутороканя, а любо іспіті шеломомь Дону; уже соколома крільца пріпешалі поганых’ саблямі, а самою опуташа в’ путіны железьны. Темьно бо бе в’ 3 день: два солньца помьркоста, оба багряная ст’лпа погасоста, і с’ німа молодая месяца. Олег’ і Свят’слав’ тьмою ся поволокоста. На реце на Каяле тьма свет’ покрыла; по русьской землі прострошася Половьці, акы пардуже гнездо… Се бо готьскыя красьныя девы в’спеша на брезе сінему морю, звоня русьскымь златомь: поють время Бусово, лелеють месть Шароканю. А мы уже, дружіна, жадьні веселія“.


грэкі і маравы пяюць славу Сьвятславу, ды ганяць князя Ігара, што патапіў дабро на дно Каялы, палавецкай ракі. Насыпаў там рускага золота. Сыйшоў князь Ігар з залатога сядла, а трапіў у сядло нявольніцкае; засмучэньне абняло гарады, зьнікла вясёласьць.

А Сьвятслаў відзіў нядобры сон, „На гарах у Кіеве, гэтай ночы звечара, акрывалі, кажа, мяне чорнаю посьцілкаю на цісавым ложку; чэрпалі мне зялёнае віно, зьмешанае з муцьцю; сыпалі з мізэрных каўчанаў (палавецкіх)… буйны жомчуг мне на ўлоньне, песьцілі мяне. Ужо дошкі бяз скрэпы ў маім залатаверхім хораме. Усю ноч з вечара… крумкачы гракалі“… І сказалі баяры князю: „Ужо, княжа, туга думкі твае апанавала: вось-жа два сакалы зьляцелі з воччага залатога пасаду пашукаць горада Тмутараканя ці напіцца з Дону шоламам; ужо сакалом падсечана крыльліка паганскімі шаблямі, а саміх іх апуталі зялезнаю павучынаю. Бо цёмна было на трэці дзень: памерклі два сонцы, абодва патухлі чырвоныя стаўпы, а з імі два маладыя месяцы. Алег і Сьвятслаў завалакліся цямнотаю. На рацэ на Каяле. цямнота сьвятло пакрыла; па рускай зямлі, як гняздо хіжых зьвяроў, распасьцёрліся полаўцы… Вось-жа гоцкія гожыя дзяўчаты запяялі на беразе сіняга мора, звонячы, рускім золатам: пяюць яны а Бусавым часе, песьцяць Шараканаву помсту[1]. А мы ўжо, дружыньнікі, бяз ніякай вясёласьці“.

  1. Палаўчанкі з гоцкіх пасёлкаў на ўзьбярэжжы Чорнага мора спаміналі ў песьнях пабеды полаўцаў над русічамі.