Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/220

Гэта старонка не была вычытаная

Як бяда у карк пагнала
Такім ліхам ды й марозам!..
Ну, кабыла, чаго стала?!
Адагрэцца-б у карчомцы,
На дарогу стукнуць чарку…
Дык я вінен грошы Шлёмцы,
Каб ня даў часам па карку!
Ой ты, доля!.. ў гэту пору
Як мяне ды ты прабрала!..
Ну, кабыла! Ну, на гору!
Каб ты здохла, чаго стала?!

|}


СІВЕР.

Эй ты, сівер, — ня дзьмі!.. не патрэбен ты нам,
Ад палудня цяплу з табой ходу няма!
Хоць-бы раз без цябе зарунець-бы палям,
Хоць бы раз у свой час адышла-бы зіма!
Ўстрапянуўся бы дух ў чалавечай грудзі,
Ды й забылі-бы мы мора смутку ды й сьлёз.
Сьціхні, сівер, хоць раз, па лясох ня гудзі,
На далёк акіан убяжы ты, мароз!..


РОДНАЙ СТАРОНЦЫ.

Ты нам раскінулась лесам, балотамі,
Выдмай пяшчанаю[1], неураджайнаю,
Маці зямліца! І умалотамі
Хлеба над мерку ня даш[2] звычайную.
А сын твой, беднай адзет сярмягай,
З лыка пляцёныя лапці абуўшы,
Едзе драбінамі ці калымагаю,
Канём, што цягне, як бы заснуўшы.
Ўсё ў табе бедна. Часта заплача
Мужык-араты, дзеля злой долі
Цяжка працуючы. Ён-жа, аднача,
З табой расстацца ня жджэ ніколі.
І няпрыглядную хату з пажыткамі,
І поле скупое, выган бяз пашы
Мы, апрануўшыся старымі сьвіткамі,
Любім і цэнім — бо яны нашы.
Дасьць Бог, крывавым потам аратаму
Здабрыць пяшчану зямліцу здарыцца,
Жыць добра сытаму, хоць небагатаму, —

  1. Адкуль вецер дзьмець пяскамі.
  2. Не дасі.