Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/222

Гэта старонка не была вычытаная

СТАРШЫНА.

Хоць які кірунак дай,
Адно тое, братка, знай,
Што крутнёю ўсё пакруціш
І найлепша збаламуціш.


Льва-манарха воук прасіў,
Каб вайтом яго зрабіў, —
Бо авечкі у няладзе
Шкодзяць вельмі ў панскім садзе,
Ды і самі прападаюць,
Бо як жыці, бач, ня знаюць.
І ліса за ім прасіла
(Яе жонка льва любіла).
Воўк з лісіцаю зьвязаўся
І, як можна, так стараўся:
Дзе прасілі, дзе ўздыхнулі,
Дзе гасьцінца падаткнулі;
Каб дабіцца да мэдалі, —
І плацілі, і прасілі, і стагналі…
Леў гаворыць: „Ходзяць толкі,
Што авец зьядаюць воўкі“.
І сазваць сказаў народ
На зьвярыны вальны сход,
Распытаць усіх зьвярат:
— Воўк ці добры, ці ён гад?
Чыны важны ўсе прышлі,
Ўсё начальства тут было,
Ды прычыны не знайшлі,
Зла аб воўку ня чутно:
Пад судом ён, бач, ня быў,
І з начальствам добра жыў, —
Дык мэдаль вайта надзеў
Воўк на ўвесь авечы хлеў.
— А авечкі што-ж сказалі?
— Іх на сход зусім ня звалі!
А сьпісана ў пратаколе,
Што „авечкам дана воля“.


З МЭМУАРАЎ.


І. Успаміны Кіева.

Радзіўся я 25 ліпня (дзень сьв. Якуба) 1840 году. Прынялі мяне з жалем: быў я калекі. Думалі, што або зараз памру, як брат майго бацькі, каторы меў гэтае самае калецтва, або буду ідыотам, як Гэнрык Быкоўскі з Русаковіч, таксама трывустны. Тымчасам я гадаваўся, і пастанавілі аддаць мяне ў гімназію ў Слуцак. Але і мне самому не хацелася і бацьком маім таксама не хацелася аддаваць калекага хлопца на кпінкі і зьдзекі равесьнікаў; трэба было зрабіць сьпярша апэрацыю, каторай тагачасныя дактары на Беларусі неяк баяліся. Слылі тады, як апэратары: Пірогаў, Кажанеўскі і Караваеў. Гэты апошні быў прафэсарам кіеўскага унівэрсытэту, а да Кіева было і найбліжэй і найлягчэй дабрацца. Пачалі выбірацца ў Кіеў да Караваева, а ў гэтым часе разышлася чутка, што царыца, жонка Мікалая І, занядужала на вочы, што маюць рабіць ей апэрацыю і што Караваева на вясну паклікалі ў Пецярбург. Дык едзем перад вясной, але ўжо коламі, па чарнігаўскіх растопах. Дарога ішла на Лоеў і Чарнігаў. Запрагалі ў адну карэту шэсьцера каней; у каламажку, што ішла ззаду з нашай службай, запрэжана было пяцера каней. Мы нідзе не загразьлі, але бачылі карэты, цягну-