Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/223

Гэта старонка не была вычытаная

тыя некалькімі парамі валоў, і то на паштовым тракце (шосы яшчэ ня было). На Дзясьне, пад Чарнігавам разьлітай на 10 вёрст, сарвалася бура, і паром наш занясло на нейкі бязьлюдны груд, дзе і прышлося нам начаваць. У Браварох ўзьехалі мы на шосу і пасьля сталі над разьлітым Днепрам. Мост тады яшчэ будаваўся; перабіраліся паромам… (было гэта ў 1852 г.). У канцы канцоў прыехалі на Ліпкі, туды, дзе сягоньня палац, а тады былі нейкія быццам „мінэральныя воды“ і гасьціньніца. Доўга праглядалі нашы пашпарты, перш чым упусьцілі нас у некалькі саўсім неэлеганцкіх сьвятлічак.

У гасьціньніцы „мінэральных вод“ менш было шыку, чым цяпер у Лейбіхі ў Слуцку, толькі гасьціньніца прытыкала да Царскага саду, у каторым дзіўныя алеі вялі на бераг Днепру. Відокі там так дзіўныя, што хоць пасьля я бачыў сьвету[1], аднача відокі Кіева і яго хараство назаўсёды асталіся у мяне ў памяці. Першы раз бачыў я там тэатр. Быў ён на Падоле, мураваны, брудны, цесны і цёмны. Ігралі дзьве нейкія штукі: польскую і расейскую; здаецца, што ў абедзьвюх было мардабойства, і памятаю, што ў расейскай былі нейкія брыдкія словы. Рух на Крашчаціку, сколькі памятаю, ня быў большы, як у Слуцку на Мастовай вуліцы ў тарговы дзень. У Царскім садзе публікі зьбіралася многа, пагода служыла ды й вясна там пачынаецца раней, як у нас.

Міла было-б спамінаць тыя патрыярхальныя часы праўдзівага дастатку і, на свой спосаб, выгоды, каб ня дзьве асаблівасьці тых часоў: прагавітая, падозрывая ўласьць (паліцыя і жандармэрыя) і пастаянны на ўсе бакі сьвіст розаг. Навет з успамінамі гэтай падарожы лучацца розгі: за тры дні перад выездам зрабіўся ў нас „судны дзень“, выйшлі на яў нейкія плёткі. Некалькі асоб высеклі, між іншымі — таварыша падарожы, маладога лякая Яся. Дастаў ён каля 30 розаг, хоць я дужа яго жалеў, але ня важыўся дапытавацца, за што, бо і сам у страшнай гразе быў трыманы. Людзі, аднак-жа, з гэтым асвоіліся так, што гэта было тэмай кпінак і прыпінак. Ясь, напрыклад, казаў, што яму „мух ганялі“, а сьляды таго „ганяньня мух“ прывёз навет дамоў з Кіева, і кіеўскі „незабуд" трываў цэлы месяц. Казаў ён, што зараз па экзэкуцыі загадалі яму трымаць за ногі Магдалену, каторая ўвесь час, як яе білі, плакала. Што да Магдалены гэтай, то я пэвен, што там яе віны ніякай ня было, але была гэткая прычына: жыў у нашым баку п. Пушчык, абывацель, расеец, экс-дзекабрыст, скінуты з палкоўніка гвардыі ў салдаты (значыць, мучанік ідэі, сын свабоды). Гэты Пушчык казаў апасьля ў салёне вось як аб гэтай экзэкуцыі: „Дагледзіў я, што з нейкага часу да кавы даюць мне заместа сьмятанкі — малако, і то што раз радзейшае. Доўгі

  1. Аўтор аб’езьдзіў блізу ўсе старонкі Заходняе Эўропы і даўгі час жыў там.