Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/227

Гэта старонка не была вычытаная

гэтыя прыгатаўленьні і даў данос. Прыказана было арыштаваць майго дзеда, што прышлося рабіць аружнай рукой, бо люднасьць станула адпорна, забарыкадавалася ў дварэ, з прыроды даволі недаступным, і пачалася страляніна. Забітых ня было, але з абедзьвюх старон некалькі душ ранена. П. Кароль скланіў тады дзеда на капітуляцыю, бо ўтрымацца доўга нельга было, а з глаўнага[1] пляцу надыйшлі непамысныя весткі. … (Дзед) хоць жыў яшчэ гады чатыры, але свабоды ўжо ня бачыў.

Роля парлямэнтара не прашла п. Каролю на суха: казак сьперазаў яго чатыры разы нагайкай…

У гэтым часе сталася нейкая таёмная справа, аб пачатках каторай магу толькі дадумавацца, і дзеля гэтага буду гаварыць толькі аб скутках[2] яе.

Быў нейкі чалавек, бацька мой з нейкай трывогай называў яго „Пяровіч“, а Нэрэзыуш: „Пёрка, каторага я здаў у рэкруты“, але гэнае пёрка, відаць, было ўстрэмлена ў нейкае балючае месца, бо п. Кароль не будаваў свайго палацў ў Зарэччы датуль, пакуль не даведаўся, што Пёркі ўжо няма на сьвеце. Сяляне яго вельмі ждалі, нейкія надзеі загараліся ў іх пры спамінах аб ім, але ўсё гэта пакрыта было таёмнасьцю. Пяровіч, уцёкшы з салдатаў, укрываўся. Казаў заўсёды, што памсьціцца на панох. Каля Солетнік часьцей паяўляўся — і там ён загінуў. Расказваюць: утапілі яго па загаду майго дзядзькі. Быў гэта чалавек нязвычайны, калі будучы банітам[3], вынятым з-пад права, праз 20 гадоў трымаў у гразе нямаль цэлы павет. І хоць паходзіў з сялян, але быў чалавекам вельмі адукаваным, уроды гожай, мілы і красамоўны. Захаваньне між сялянамі меў нязвычайнае. Насіўся з нейкімі рэформатарскімі плянамі і для сваей справы яднаў прыхільнікаў між сялянамі толькі. Па сьмерці Пяровіча яго рэформатарскімі плянамі зацікавілася жандармэрыя, было сьледзтва. Сяляне адчапіліся нічога-няведаньнем, шляхта ня рада ішла на гутаркі аб сваім ворагу. Сьледзтва скончылася зданьнем у салдаты двох нічым ня вінных сялян. Расказвалі сяляне ў вялікай тайніцы аб нейкіх „граматах“, недзе перахоўваных у вучняў Пяровіча. За год 10 — 15 справа гэта саўсім заглохла.


XII. Дзяды.

У восені народ наш сьвяткуе паганскае яшчэ сьвята Дзядоў. Хрысьціянізм заўсёды шанаваў гэтае сьвята, каторае ўлівала народу веру ў бяссьмерце душы. Вёскі, не зважаючы на непагадзь, пануючую ў гэтым часе, маюць сьвяточны выгляд. Сьцены ў гасподах вымыты да-бела, каб душы дзядоў маглі з уцехай прыбліжацца да вокан і ўглядацца радасна на бяседуючых сваіх

  1. Штабу.
  2. Рэзультатах.
  3. Выгнанцам, ссыльным.