Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/228

Гэта старонка не была вычытаная

нашчадкаў[1]. Мысьлі кружацца і налятаюць, як чалавек аб гэтым падумае: можа гэтаксама налятаюць і кружацца наўкол духі дарагіх нашых нябожчыкаў? De Chataubriand[2] заклінае цені каралёў францускіх, каб не падхадзілі да занячышчанай магілы у S-t Denis і каб не заглядалі ў змарнаваную бацькаўшчыну. Загадавае каралю засягаць[3] муравы вясковых могілак.

Сягнуўшы мысьлю, столькі-ж гэта бачыцца сяліб, сягоньня[4] апаганеных, сколькі-ж гэта дзядоў не пазнала б сваей нашчадзі на тэй зямлі, дзе спачываюць іх косьці!

Я, дзеля пашанаваньня сягоньняшвяга вечару Дзядоў, выйшаў на мост, каб падумаць аб памершай радзіне і прыяцелях. Я саўсім спакоен, нішто маіх думак ня трывожыць. Няхай-жа думкі мае будуць трызнай хаўтурнай дзядоўскай[5] маім антэнатам[6].


Аляксандар Раманавіч Пшчолка.


КАНІЦЕЛЬ.

Я, панічок, ужо 25 гадкоў, суджуся-важдаюся, шукаю праўды па сьвеце… Божа мой! Здароўе маё прапала, ножкі мае ня ходзяць, трэці год, як асьлепла… па старцах стыдаюся хадзіць…

  1. Патомкаў.
  2. Шатобрыян — вядомы францускі романіста.
  3. Троху ўзяць, захапіць.
  4. У час аўтора.
  5. Спраўлянай у дзень Дзядоў.
  6. Продкам.