Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/230

Гэта старонка не была вычытаная

і чыркнула ў уезд: паламайце Панасавы правы — Панасу зямлі нет, Панас з другой валаской. Аб’явілі нам тую бумагу. Слава Божаньку! думаем: усё пярэйдзець дзела к нам! — Аж пісар з Панасам талкуй-талкуй і скруцілі мазгамі так: што, значыцца, бабы Сімохі Кандратавай у равізіі нет, і губэрня, значыцца, памылілася, і сьвіснулі тую бумагу ў уезд, а ўезд у губэрню, губэрня ізноў пішаць: бабінай зямлі нет! Заплакалі мы з Міколай… Што тут рабіць? І во тады, панічок, узялі 12 кофій[1] з валаской і ўзноў жарылі ў губэрню. А губэрня ізноў ў уезд, а ўезд на разабраціе у валаскі суд. Тады ўзяў мой Мікола ўсе тыя 12 кофій і падыйшоў к члену: так і так, вашародзіе, зьдзелайце Боскую міласьць, вазьміце кофіі на разабраціе! Праўда, член узяў. Ждалі мы, ждалі, — ня чуць нічога. Пашоў Мікола ў уезд. А там і член. Так і так, кажаць, вашародзіе, нашчот зямлі. — Разьбяру, кажаць, напішуць, кажаць, з валаской… Табе надзеляць ад усяе дзярэўні па кусочку, а ў Панаса зямлі нельга атабраць.

Во тады, панічок, мы і прыгавар сталі прасіць саставіць. Бійся-бійся, угаварылі дзеравенцаў, штоб, значыцца, на мяне і на Міколу перавесьці. І дзеравенцы сагласіліся. Панасава дзела прапала. А Панас цяперака круціць, муціць. І хочаць як-ніяк мой прыгавар скасаваць і нас без зямлі заставіць… А мы важдаемся ўжо 25-ы гадок.

Ножкі я згубіла, вочкі я згубіла, састарылася зусім, ні есьцькі, ні піцькі не магу, а зямелькі ўсё няма… Таму з галітой трудна дастукацца!!


„У ЦІЯТРЫ“

Сяджу я, браткі, у тым самым ціятры, аж зараз адзін у скрыпку — пісь, другі падняў трубу — прагудзеў, трэці павешаў рагавень — зарухаў. Кожны наладзіў для парадку свой штрумэнт. Слухаю я: нязграбна, трубяць, ды ня тым трахтам. Скуголяць, аж нялоўка слухаць. Той-жа, што сядзіць пасярэдкі, меціў, меціў ды як маханець пугаўём, а тыя, што з бакоў, кожны з свайго штрумэнта як сьцебануць, як раўкнуць, як сыпнуць! Во, браткі, каго паслухаць!.. Ого-го! Гэта ня жарты!.. Панасавы цынбалы? — Цьфу! Нічога ты, Хвядос, няварты пасьля таго!.. І Пятрусёва скрыпка і блізка не падходзіць! Крый, Божа! Калі-б усе цынбалы сабраць, і самаго Язэпа, і Маркаву дуду, і Зьмітраковых мальцаў у рад паставіць, і Сідару пугаўё ў рукі — і то ні блізка! Барані, Бо-о-ог! Таму — ні трубы, ні басэтлі, ні паўдзежкі… Якія трубы? Што дым ідзець? — Цьфу! Ату табе, Мікіта, ату, балота! Што ты відзеў? Нічога ты ня відзеў!

  1. Копій.