Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/233

Гэта старонка не была вычытаная

ЯНКАВА ЖАЛЬБА.


ДЗЕЯНЬНЕ І.

Канцэлярыя воласьці.За сталом пісар. З правага боку ад яго, на тапчане — судзьдзі. З левага боку ад пісара, на ломаным крэсьле — старшына. За старшыною — два старасты. Сяляне стаяць за краткаю, што адгараджаець стол ад усяе канцэлярыі. Ад стала налева — бакоўка, у якой на сховах грошы і адбываюцца прыватныя нарады валаснога начальства. Пры бакоўцы — «цёмная», у якой адбываюць кару штрафаваныя і паняволеныя па загаду старшыны ці пісара.

1-ы судзьдзя.Ці ёсьць, браткі, у каго агня — закурыць?

2-і судзьдзя.А вун у Лявона піпка не пагасла.

3-і судзьдзя.Ці многа сяньня судоў, браткі?

1-ы судзьдзя (закураваючы ў Лявона).Ня ведаю. З трыццатню, мусіць, будзе… Ці там многа, паночак, засталося?

Пісар (лістаючы кнігу валасных судоў і пускаючы хмары табачнага дыму).Ды нямнога ўжо — судоў 25, ня больш.

1-ы судзьдзя.Ці, панок, будзеш кароўку купляць к лету?

Пісар.А што? Можа ў цябе ёсьць прадажная?

1-ы судзьдзя.Ды я для пана…

Стораж (падходзячы да пісара).Паня казала, каб пан суды не цягнуў, бо скора пан Калдуноўскі прыедзець.

Пісар.Зараз. Скажы, каб без мяне гуляць не пачыналі. (Да сялян). Ну, цяпер жалаба Івана Цімахвеевага. Ты жалішся, што брат твой, Пахом, цябе і дзяцей пабіў, самавольна заняў тваю хату, адабраў хлеб, адагнаў зямлі паў-надзела, і што табе рады ад яго няма. Раскажы вось сваю жалабу судзьдзям.

Янка (кланяючыся).Вось, паны судзьдзі, і пан барын[1], і пан старшына! Уся дзярэўня відзела, як мой брат Пахом аддзяліўся яшчэ пры нябожчыку-бацьку і пайшоў на ранду. Пяць гадоў жыў на рандзе… Завёў скацінкі… А я жыву сабе асобна й нічагусенькі… Хатку паставіў, дзетак гадую… А дзеткі мае слабыя… Жонку што год па знахарах важу — зусім зьвялася, зжылася баба ніўвашто…

Старшына (да 2-га судзьдзі)Твая Дарка купіла падцёлка ў Зьмітрачыхі?

2-і судзьдзя. Не-е! Куды-ы! Зьмітрачыха даражыцца… і прыступу няма.

  1. Зваротак да пісара.