Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/235

Гэта старонка не была вычытаная

Жонка Янкава (праціскаваючыся з грамады і абціраючы рукавом сарочкі сьлёзы).Я, паночкі, падыйшла к дзяцёнку, што ў люльцы ляжыць, а Пахом мяне ў грудзі, я ўстала, паднялася, а ён мяне кулаком па носе, ну я й залілася крывёю… А дзяцёнак перапудзіўся і цяпер саўсім як няжывы… (Плачаць).

Пісар.Маўчы, маўчы, цябе ня пытаюць!

Янка.Паночкі! Во яшчэ Пілімоніха ёсьць, што відзела, як ён мне галаву рашчапіў… Я-ж яе ў сьведкі пісаў… Яна пасьведчыць…

Пісар (лістаючы кнігу).Пілімоніха, Мар’я! Што ты ведаеш у гэтай справе?

Пілімоніха(жэстыкулюючы).Паночкі мае! Я — баба зусім простая… Я папросту скажу. Як я толькі ўстала і спаднічку не пасьпела накінуць — чую, крычаць… Крык, зык, як якое што… Я цераз парог, ды на двор, ды каля хлявоў во к гэтаму самаму Янку… А там, браткі во гэты самы Пахом во гэтага самага Янку лупіць бязьменам па галаве, а жонку яго адштурхаваець… Куды Янку супроць Пахома!..

3-і судзьдзя.Во трашчыць баба!

1-ы судзьдзя.Трашчыць, як трашчотка…

Пілімоніха.Тады я, паночкі, як закрычу: ай, браткі, чалавек чалавека да сьмерці б’ець! Тады Сымон выскачыў…

Пісар.Ну, добра… Пажджы. (Пішаць. Паўза).

Пілімоніха.Тады я, паночкі…

Пісар (пішаць).Маўчы.

Янка.Ды як я яго буду біць, паночкі! Вы паглядзіце, які я ёсьць чалавек на сьвеце! Мае ногі й рукі паслабелі… (Хліпаець). Як-бы я…

Пісар.Маўчы. Усё разьбяруць судзьдзі. Усё будзе відаць. Плакам не паможаш…

Пілімоніха (завязаваючы хустку).Дай Бог, каб я да сваіх дзетак…

Пісар.Маўчы! (Пішаць). Пахом Цімахвееў! Ці няма ў цябе сьведкаў?

Пахом (падумаўшы).А во — Мірон, паночак! Мірона запытай.

Пісар (падміргаваючы Мірону).Ну, што ты ведаеш, Мірон?

Мірон.Іду я, браткі, па вуліцы… і чую (Скрабець патыліцу)…

3-і судзьдзя.Але Янкава справа зацягнулася…

1-ы судзьдзя.А зацягнулася, аж вочы зьліпаюцца… Ну, кажы, кажы, Мірон… што там на вуліцы…