Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/236

Гэта старонка не была вычытаная

Мірон.І чую, паночкі, крычаць у Янкі. Я — пад вакно. Гляджу, а там бунтацыя! Садзяць адзін аднаго пад бакі і пад уздушша… А тады й паваліліся… Паваліліся, ляжаць…

Голас з грамады.А ці быў-жа ты дома тады, як у іх бойка была?

Пісар (стродка).Маўчы, дурань, калі цябе ня пытаюць! Паглядзі, стараста, хто там гамоніць… (Стараста хаваецца ў грамадзе).

Двое з сялян выходзяць з канцэлярыі са словамі: „Відаць, і ў чацьвёрты раз Янкіна жальба ляпнець.“

Мірон.А тады Янка Пахома бязьменам па баку… па баку… па сьпіне…

Голас з грамады (насьмешліва).Іш ты!

Янка.Хто-ж скажаць, браткі, калі я каго пабіў!? Калі ты гэта відзеў, Мірон? Дай Бог мне во на гэтым месьце праваліцца, калі я хоць-бы каго зачапіў…

Пісар (пішаць).Маўчы! ты ўжо ўсё сказаў. Дакучыў, як горкая рэдзька.

Янка.Як усё? Мая жальба яшчэ не разьбіралася… Няхай судзьдзі… сьведак дапытаюць…

Старшына (стукаючы па столе).Табе сказана маўчаць! Ня чуў, што пан казаў?

Стораж (падходзячы да столу).Паночак! Паня казала, каб пан кідаў суды: пан Калдуноўскі прыехаў, — жджэць у карты гуляць…

Пісар закрываець кнігу і сьпешна выходзіць, старшына зачыняецца ў бакоўцы.


ДЗЕЯНЬНЕ ІІ.

Янка (да судзьдзяў, якія запаліваюць адзін у ваднаго піпкі).Якая гэта праўда на сьвеце, паны судзьдзі? Калі за мяне ні пан пісар ні пан старшына ня цягнець, то й паміраць трэба? Вы-ж ведаеце, браткі, што я ўжо пяць гадоў жыву адзін, — б’юся адзін… Брат мой самаўпраўна аддзяліўся і цяпер капаець мяне з гаспадаркі… І мяне забіваець…

2-і судзьдзя.Па-добраму, яжэлі так, як па справядлівасьці, — Пахому трэба было-б усыпаць… таму — ня крыўдзі, яжэлі дужэйшы… па сумленьню, браткі…

1-ы судзьдзя.Што ты, Лявонавіч, кажаш? Каб-то ён добры быў-бы чалавек, і бяз бойкі, бяз гоману памірыўся-б… і на суд не хадзіў-бы…

3-і судзьдзя.Гэтую справу бяз пана не разьбярэш, таму тут пан з губэрні паперу меў… Пан прыдзець, тады відней будзець… Мы ў паперах ня ’дукованы.