Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/238

Гэта старонка не была вычытаная

3-і мужык.Схадзі-тка, Зьмітрок, паглядзі — піва ці гарэлку…

Зьмітрок (падходзіць і доўга глядзіць у шчэлку скрозь дзьверы, тады цягнець паветра носам).Гарэлку, здаецца…

Пісар (убягаючы ў канцэлярыю і шыбка скіраваўшыся на сваё месца).Ты чаго тут, Зьмітрок? Што-о? Што табе трэба? (Адпіхаець яго за краткі). Ступай к чартам, дурань!.. Дзе судзьдзі?

Голас (з-за дзьвярэй бакоўкі).Мы тут, паночак!

Пісар.Ну досыць вам там бібікі біць… Ступайце на места!

Судзьдзі выходзяць адзін за ’дным, усьмяхаючысь і вясёла паглядаючы на сялян.

1-ы судзьдзя.Ну што, панок, будзець з Янкавай справаю?

Янка.Пан барын і паны судзьдзі! Няўжо-ж я і ў чацьвёрты раз застануся бяз усякага ўсяго… Што брат за мяне багацей і да людзей: больш доступу маець, а мая справа бедная і ўсё куды ні пойдзеш…

Пісар.Маўчы! Дакучылі даўно ўжо твае байкі. Без цябе ведаюць, што рабіць. На тое закон ёсьць. Ты во толькі й прызвык жаліцца. У цябе другой работы няма! Іншыя людзі ідуць кожны па сваёй справе, а ты ў воласьць. Проста жыцьця ад цябе няма…

Янка (кланяючыся).Паночак! Ды восьжа на людзёх зроблена мне такое… усе… Усе людцы відзелі… Пахом прыехаў учора і ўзараў тую самую маю ніўку, дзе я ў суботу гарох пасеяў… Хіба гэта не разбойства?

Пахом.Я гараў? Калі?

Янка.Учора. Во й Панкрат, і Дзёмка, і Міхалка, і Банадысь відзелі…

2-і судзьдзя.Што-ж ты робіш, Пахом? Хіба-ж можна на той самай ніве другі раз сеяць?

Пахом.Ды мальска што ён кажаць… Во Грыгор відзеў, хто гараў… тую ніўку, ці я ці ён…

Грыгор.Што я відзеу? Я відзеў, што Янка сам на той ніўцы ўчора гараў…

Пахом.Во што!

Янка (з газардам).Што-ж ты кажаш, Грыгор? А ці ведаеш ты, дзе наша ярына?

Грыгор (маўчыць).Пад раку ваша ярына…

Янка (расшпіляець каўнер сярмягі і жэстыкулюець).Вось, паны судзьдзі, наша ярына ідзець пад гай, і Грыгор за яго (паказваець на Пахома) цягнець… Усі за яго цягнуць…

Пісар (пішаць).Маўчы!