Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/239

Гэта старонка не была вычытаная

Старшына.Як мне, Яначка, здаецца, ты сам больш усюдых вінават… Замест таго, каб табе жыць, як людцы… мірна, ціха, пабожаму, па хрысьціянскаму спаўненьню, ты ідзеш насупроць, на брата, цэлы дзень вантажышся, і сам ня жывеш, і людзём жыцьця ад цябе няма… Штоб аддаць брату трацьцінку, падзяліцца, як людцы дзеляцца, а ты яго енчыш… І ўсіх за нос цягаеш… І пану дакука і мне дакука… З валаской дамоў, з дому ў валаскую… Як раз у бацьку ўрадзіўся… Тож першы бунтаўнік быў… З Банадысёвага роду…

Пісарыха (адчыняючы дзьверы ў канцэлярыю).Старшына! ідзі-тка памажы сторажу загнаць цялушку.

Старшына шыбка выбягаець і цераз нейкі час варочаецца з словамі: „Во цялушка! Дай Бо-ожа! Найлепшая жывёлка!“

Пісар радзіцца цішком з судзьдзямі. 2-і судзьдзя часта махаець рукамі і ад часу да часу пярэчыць: „Не па закону!“.

Пісар (дапісаваючы пастанову).Іван Цімахвееў! Мірыцца з братам не жадаеш?

Янка.Паночкі! Ды я й рад-бы памірыцца!! Ды на чым жа мне мірыцца?.. Няхай-жа брат аддасьць маю хатку… Няхай пусьціць маіх дзетак на печку пагрэцца… Няхай…

Пісар.Маўчы! (Чытаець пастанову суда). „Выслухаўшы паказы Мірона Ігнатавага, каторы паказаў, што Іван Цімахвееў часта б’ець свайго брата Пахома…, каторы па законнаму палажэньню павінен валадаць палавінай часьці зямлі надзельнай, выпадаючай яму пасьля сьмерці іхнага бацькі, Цімахвея Панкратавага, і не бяручы пад увагу паказы гэнай Матроны Хвілімонавай, каторая, вачавідна, па сабраных спраўках знаходзіцца ў радні з вышэймененым Іванам Цімахвеевым, а таксама ўглядаючы са слоў Грыгорыя Цярэньцьевага, што ён сумысна парушаець валаданьні і межы вышэймененага брата яго, Пахома Цімахвеевага, каторы, вачавідна, і не выяжджаў у той дзень на гараньне, а быў у хаце, а таксама бяручы на ўвагу несупакойны абраз жыцьця вышэймененага пазыўніка, Івана Цімахвеевага, і яго дзёрзкае захаваньне ў адносінах да свайго роднага брата, ня гледзячы на добрыя рады і ўгаворы тутэйшага старшыны, Падкухціка, і старасты, які не аднакроць зьяўляўся да яго ў хату, а таксама і паўсёднае вымаганьне яго судовага разбору і турбацыю валасной управы, каторая дзеля яго і яго спраў прымушана бывае кідаць пільнейшыя справы воласьці, а таксама ўглядаючы з яго жыцьцёвага абраза вялікую нядоімку за зямлёю з прычыны паўсёдных судоў і боек з братам і зводу яго з маемасьці пасьля таго, — валасны суд пастанавіў: селяніна Івана Цімахвеевага ізноў сагнаць у вадну сям’ю з братам яго, Пахомам, і для падзелу іхнай маемасьці і іншых патрэб ся-