Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

врата; стреляеші с’ отьня злата стола салтаны за землямі. Стреляй, господіне, Кончака, поганаго кошчея, за землю русьскую, за раны Ігоревы, буяго Свят’славліча!

А ты, буй Романе і Мьстіславе! храбрая мысль носіть ваю ум’ на дело: высоко плаваеші на дело в’ буесті’ яко сокол’ на ветрех’ шіряяся, хотя п’тіцю в’ буйстве одолеті. Суть бо у ваю железьныя паперсі под’ шеломы латіньскымі. Темі тресну земля і многы страны… Літва, Ятвязі… і Половьці суліці своя повьргоша, а главы своя подклоніша под’ тыя мечі харалужьныя.

Н’ уже, княже Ігорю, утьрпе солньцю свет’, а древо не бологомь ліствіе сроні; по Р’сі і по Суле грады поделіша, а Ігорева храбраго п’лку не кресіті. Дон’ ті, княже, клічеть і зовет князі на победу.

Ольговічі, храбріі князі, доспелі на брань; Ін’гварь і Вьсеволод’ і вьсі трі Мьстіславлічі, не худа гнезда шестокрільці, не победьнымі жребіі собе власті расхытісте. Кое ваші златіі шеломі і суліці ляцькыя і шчіті? Загородіте полю ворота своімі острымі стреламі за землю русьскую, за раны Ігоревы, буяго Свят’славліча!

Уже бо Сула не течеть сребренымі струямі к’ граду Переяславлю, і Двіна болотомь течеть оным’ грозьным’ Полочаном’ под’ клікомь поганых’. Едін’ же Ізяслав’, сын’ Васільков’, позвоні своімі острымі мечы о шеломы


вароты Кіеву; страляеш з воччага залатога пасаду султанаў за землямі. Страляй, ваша міласьць, Канчака, паганага раба, за рускую зямлю, за раны Ігаравы, мужнага Сьвятслаўліча!

А ты, буй-Рамане і Мсьціславе! Сьмелая думка носіць ваш розум на ўчынкі. Высака плаваеце ў мужстве на ўчынкі, як сакол у паветры купаючысь, калі хоча птушку ў бойцы адалець. Бо ёсць у вас зялезныя наперсьнікі пад шаломамі лацінскімі. Дзеля таго затрасьліся землі і многія старонкі… Літва, ятвягі… і полаўцы пікі свае кінуўшы, а галовы свае пахінуўшы пад мячы тыя сталёвыя.

Ды ўжо, княжа Ігару, аслабела сьвятло сонцава, а дрэвы не дабром лісьце асыпалі; па Росі і па Суле гарады падзялілі, але храбрага палку Ігарава не ўваскрасіці. Дон цябе, княжа, клічаць і гукае іншых князёў на пабеду.

Вольгавічы, храбрыя князі, патаміліся ў войнах; Інгвар і Ўсевалад ды й усе тры Амсьціслаўлічы, не благога гнязда шасьцікрыльцы, не пабедным жэрабем сабе ўладу прыдбалі. Да чаго-ж вашы залатыя шаломы і пікі польскія і шчыты? Загарадзіце вароты полю сваймі вострымі стрэламі за рускую зямлю, за раны Ігаравы, мужнага Сьвятслаўліча!

Бо ўжо Сула не цячэ пералівамі сярэбранымі к гораду Пераяслаўлю, і Дзьвіна мутная цячэ к тым грозным палачанам пад крыкам паганых. Адзін толькі Ізяслаў, Васількаў сын, пазваніў сваймі войстрымі мячамі аб лі-