Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/249

Гэта старонка не была вычытаная

дзіла, дамоў малцоў прагнаць гразіла, ніхто ёй радачкі ня даў і жодны[1] свайго дзела пілнаваў. Ну што-ж састоіць жоднаму двару воз дроў прывезьць? Трыццаць двароў — трыццаць вазоў. Дык не-ж! Ніхто ня хоча палцам шавалнуць…


Калі-б хто добры, ато й бабы туды-ж! Загадалі мост[2] у школе мыць. У ваднэй палец баліць, у той дзіця малое, той некалі[3], а тая й зусім схавалася ад соцкага у клець: скажы, кажа, дзіцятачка, што матка далёка ў полі лён бярэць. Гляджу, аж тая, што палец болны, на рэчку плацьце праць нясе. Ага! На сваё дзела вы дасужы, а школу мыць нядужы[4]


Восіп Данілавіч Арлоўскі.


З „БЕЛАРУСКІХ НАРОДНЫХ РАСКАЗАЎ“.

∗          ∗

Нудныя мае вершы і прозы, —
Я ня крычу: браціе, віват!
А кажу, што сьвет чакаюць сьлёзы, —
Ці-ж я гэтаму вінават?
Гэта яшчэ ня ёсьць ліха,
А самае ліха ўперадзі;
Да таго зробіцца няціха,
Што хоць ты на сьвет не глядзі!



Старыя ад маладых уцякаюць,
А маладыя за імі бягуць усьлед;
Адны і другія толькі мільгаюць;
Сягоньня молад, а заўтра — дзед.
Кожны ў госьці прышоў, —
Ды і госьці тут трудныя!
Што-ж ён добрае знайшоў?
Мы усе тут бядныя!

∗          ∗

Цары цытадэлі украпляюць
Яшчэ на сотню тысяч лет
І больш запасаў ваенных скапляюць:
„А! яшчэ пастаіць сьвет“.

  1. Кожны, усякі.
  2. Падлогу.
  3. Няма часу.
  4. Гаворка Мглінскага, Суражскага і інш. беларускіх паветаў Чарнігаўшчыны.