Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/25

Гэта старонка не была вычытаная

літовьскыя, прітрепа славу деду своему Вьсеславу, а сам’ под’ чьрленымі шчіты на кроваве траве прітрепан’ літовьскымі мечі… Дружіну твою, княже, п’тіці крілы пріодеша, а звері кровь полізаша. Не бысть ту брата Брячіслава, ні другаго Вьсеволода: едін’ же ізроні женьчюжьну душю із’ храбра тела, чрез’ злато ожереліе. Унылі голосі, поніче веселіе, трубы трубять городеньскыя. Ярославе і вьсі внуці Вьсеславлі! уже понізіте стягы своя, воньзіте своя мечі вережены; уже бо выскочісте із’ дедьней славы. Вы бо своімі крамоламі начасте наводіті поганыя на землю русьскую, на жізнь Вьсеславлю, которою бо беше насіліе от’ землі Половецкыі…

На седьмом’ веце Бояні вр’же Вьсеслав’ жребій о девіцю себе любу… і скочі к’ граду Кыеву і дотчеся стружіем’ злата стола Кыевьскаго. Скочі от’ ніх’ лютым’ зверем’ в’ пл’ночі із’ Белаграда, обесіся сіне мьгле, утр’же… оттворі врата Новуграду, разшібе славу Ярославу, скочі вл’ком’ до Немігі…

На Немізе снопы стелють головамі, молотять цепы харалужьнымі, на тоце жівот’ кладуть, веють душю от тела. Немізе кроваві брезі не бологомь бяхуть посеяні, посеяні костьмі русьскых’ сынов’.

Вьсеслав’ князь людем’ судяше, князем’ грады рядяше, а сам’ в’ ночь в’лкомь рыскаше: із’ Кыева дорыскаше, до кур’, Тьмутороканя; велікому Х’рсові в’лкомь


тоўскія шаломы, перабіў славу дзеду свайму Ўсяславу, а сам пад чырвонымі шчытамі на крывавай траве перабіт літоўскімі мячамі… Дружыну тваю, княжа, птушкі крыльлем апранулі, а кроў зьвяры палізалі. Ня было тут брата Брачыслава, ні другога Усевалада: адзін ён выпусьціў жамчужную душу з храбрага цела цераз залатое ажарэльле. Засмуціліся галасы, зьнікла вясёласьць, трубяць трубы гарадзенскія. Яраславе і ўсе ўнукі Ўсяслаўлевы! абнізьце ўжо сьцягі свае, пахавайце мячы свае пашчарбаныя; выскачылі ўжо вы з дзедавай славы. Бо вы дзеля сваіх нязгод пачалі навадзіць паганых на рускую зямлю, на збудаванае жыцьцём Ўсяслаўлевым, дзеля чаго і насільства было ад палавецкае зямлі.

На сёмым Баянавым веку кінуў Ўсяслаў жэрабе аб любай сабе дзяўчыне. Заскачыў к гораду Кіеву і даткнуўся пікаю да залатога кіеўскага пасаду. Лютым зьверам кінуўся адтуль, а поўначы — з Белгорада, ахутаўся сіняю імглою, — і на раніцы адчыніў… вароты Ноўгораду, разьбіў славу Яраславу і паскакаў ваўком да Нямігі…

Ня Нямізе снапамі сьцелюць галовы, малоцяць цапамі сталёвымі, на таку жыцьцё кладуць, веюць душу ад цела. Крывавыя Нямізіны берагі ня збожжам былі пасеяны, пасеяны касьцьмі рускіх сыноў.

Князь Ўсяслаў людзьмі кіраваў, князём гарады парадкаваў, а сам па начох ваўком бегаў: з Кіева ў Тмутаракань да пятухоў забягаў, вялікаму Хорсу ваўком