Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/259

Гэта старонка не была вычытаная

Улякнулася зямля і неба,
Што пеклы па зямлі і вадзе гуляюць;
То ўжо прапасьць нам усім трэба,
Што рыбу і ракаў ганяюць.
Зямлі многа зажыраюць
Ды вакзалы муруюць, —
Грошы, як у пекла, швыргаюць,
А бедныя гаруюць.

ІІІ.

На юбілеуш ксяндзы казалі,
Што будзець езьдзіць агняная печ, —
Вот і дротам увесь сьвет перавязалі
Ды й на слупы лес сталі сеч.
І цецярука ўжо ня чуваць,
Як бывала ён балбочаць, —
Гдзе-ж яму сесьць або начаваць?
Ды яшчэ і шум галоўку марочыць.
Хоць-бы і ў балота забіўся,
Дык і там машыны гарлаюць;
Ці не антыхрыст гэта нарадзіўся, —
Што дужа-ж яны нас пугаюць!

ІV.

Машыны паелі ўвесь лес,
Што нетуці з чаго паставіць і хаты,
А дровы прадаюць ужо на вес, —
Вот і будзь, Апанас, багаты.
Ня трэба і пятуху нас будзіць,
Хто хворы і хто здаровы, —
Ад машын толькі зямля гудзіць,
Што аж трасуцца чаровы.

V.

Ужо многа каторыя рэкі
Саўсім ужо ўсохлі,
Рыбка і бедныя ракі
У іх да сьмерці падохлі.
І людзям стаў век кароткі,
А дзіва, што рэкі й азёры ўсыхаюць.
Ты відзіш: народ дзярэць глоткі,
А да Бога ня ўздыхаюць.
Даўней-жа гэтага ня было,
Каб у маладых зубы выпадалі,
А цяпер нас да таго давяло,
Каб і маладымі сябе ня відалі.