Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/26

Гэта старонка не была вычытаная

путь прерыскаше. Тому в’ Полотьсте позвоніша заутренюю рано у святыя Софеі, а он’ в’ Кыеве звон’ слыша. Ашче і вешча душа в’ друзе теле, н’ часто беды страдаше. Тому вешчій Боян’ і пьрвое пріпев’ку смысленый рече: „Ні хытру, ні горазду, ні п’тіцею горазду, суда божія не мінуті“.

О! стонаті русьской землі, помянув’ші пьрвую годіну і пьрвых’ князей! Того стараго Владіміра не льзе бе прігвоздіті к’ горам’ кыевьскым’; сего бо ныне сташа стязі Рюріковы, а друзіі Давідовы…

Ярославьнін’ глас’ слышіть; зегзіцею незнаема рано кычеть: „Полечю, рече, зегзіцею по Дунаеві; омочю бебрян’ рукав’ в’ Каяле реце, утру князю кровавыя его раны на жестоцемь его теле“. Ярославьна рано плачеть в’ Путівле на забрале, арькучі: „О ветре, ветріло! чему, господіне, насільно вееші? Чему мычеші хыновьскыя стрел’кы на своею нетрудьною крільцю на моея лады воі? Мало лі ті бяшеть горе под’ облакы веяті, лелеючі кораблі на сіне море? Чему, господіне, мое веселіе по ковылію развея?“ Ярославьна рано плачеть Путівлю городу на забороле, арькучі: „О Днепре Словутічю! ты пробіл’ есі каменьныя горы сквозе землю половецькую; ты лелеял’ есі на себе Святославлі насады до п’лку Кобякова: в’злелей, господіне, мою ладу к’ мне, абых’ не с’лала к’ нему слез’ на море рано“. Яро-


дарогу перасякаючы. Затое-ж, калі ў Полацку на завутраню рана пазвоняць у Сьвятой Сахвеі, ён у Кіеве звон чуў. Хоць і чарадзейную душу ў друзлым целе меў, шмат бяды, аднак, зазнаў. Яму ж Баян мудры найперш і прыпеўку зручную злажыў: „Ні хітраму, ні прытнаму, ні як птушка лёткаму суду Божага ня мінуці“.

О! стагнаць рускай зямлі, памянуўшы першую часіну і першых князёў! Таго Ўладзімера старога нельга было прыкаваць к кіеўскім горам. Вось-жа цяпер яго сьцягі сталі: адны Рурыкавы, а другія Давыдавы…

Чуваць голас Яраслаўнін;[1] нязнаная, зязюлькаю на раніцы стогне: „Палячу, кажа, зязюлькаю па Дунаю; абмачу бабровы рукаў у Каяле-рацэ, абатру князю крывавыя раны яго на магутным целе яго“. Раніцаю плачаць Яраслаўна ў Пуціўлі на замковай сьцяне: „О вецер, вятрыла! чаму-ж ты, валадар, вееш так дужа? Чаму ты сваім лёгкім крыльлем падганяеш ханскія стрэлы на вояў майго любага мужа? Ці мала табе веяць высока пад ваблокамі, караблі песьціць на сінім моры? Чаму, валадар, радасьць маю па кавыль-траве разьвеяў?“ Раніцаю плачаць Яраслаўна ў горадзе Пуціўлі на сьцяне, кажучы: „О Няпро-Славута! прабіў ты горы каменныя скрозь палавецкую зямлю; зыбаў ты на сабе Сьвятаслаўлевы насады к войску Кабяковаму: прызыбай, валадару, майго мужа ка мне, каб ня слала к яму раніцаю

  1. Яраслаўна — Ігарава жонка, дачка Яраслава Галіцкага.