Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/260

Гэта старонка не была вычытаная

Хоць цяпер народ і красівей,
Не такі, як у старыя годы,
Ды яны жылі шчасьлівей,
А цяпер адны нязгоды.

VI.

Не адзін ужо й астралом
Кажаць: больш людзей, як зьвёзд на небе,
І кажаць, што будзець на нас пералом, —
Тады ня трэба думаць і а хлебе!

VIІ.

Загрузілі Амур і Сыбір
І павідзілі Уральскіх гор і Сахалін;
Ды і там для нас цесен мір
І няма вясёлых далін!

VIІІ.

Ад машын клімат перамяніўся,
Я гэта добра дазнаў,
Ён не стаіць там, дзе радзіўся,
Я гэта верна сказаў.
Каб машыны прыстанавіць,
То і воздух на сваё бы месца стаў,
Раён яго ізноў усынавіць, —
І ён на родзіне-бы стаў!
Куды дзяваўся сьнег і мароз?
І дзе прапаў густы туман?
Цяпер сібірак і маларос —
Адзін шум і адзін гаман!
І ня так нас ужо страшчаюць
Пошасьці, чума і халера, —
Машыны паветра ачышчаюць!
Хоць ня будзець мне і вера…

|}


ЧАРТАЎНЯ.

І.

Бывала, толькі быў і страх,
Што былі вупыры ды чараўнікі,
Дык іх палілі на кастрах,
Ды й прападалі ад Божай рукі.