Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/261

Гэта старонка не была вычытаная

Даўней нябожчыкі з магіл хадзілі,
Ды яшчэ і русалкі гарцавалі,
П’янага мужыка па балоту вадзілі,
Ды і чараўнікі працавалі.

ІІ.

Дзёмкаў сынок быў жосткі і на ўсё цікавы,
Аж і папаў ён на сваю судзьбу!
І ці гэта-ж яго занёс туды ня лукавы,
Што ён папаў к бесам на свадзьбу?
Чуець ён ноччу, што ў таку іграюць, басуюць,
А ён і давай к варотам падхадзіць, —
Аж там чэрці па таку танцуюць!..
І чаго-ж яму было туды хадзіць?
Глядзіць ён у шчэлку, разьвесіўшы свае грыбы,
І відзіць, што там гараць чорныя сьвечкі…
Аж старшы чорт вылез із трубы,
А памошнік яму вылез із печкі…
Да бяды яму было недалёка, —
І ці гэта-ж ён быў ня кеп?! —
Чорт увідзеў ды й торк! яму пальцам у вока,
Дык ён і асьлеп.
Цяпер торбы на сьпіне носіць
Ды па сёлах дражніць сабак,
Куска хлеба у людзей просіць
Ды ў нос піхаець табак.

ІІІ.

Якая тут немач?
І адкуль, накасалася ліха,
Што усякую ноч
Конь не стаіць ціха?
Што ноч у хлеве стукатня,
Што аж трасуцца сьцены, —
Чыста замучыла майго каня,
Што не абабрацца пены.
На сьпіне вылезла шэрсьць, —
Вж на ім’езьдзіць хляўнік[1]!
Ці гэта-ж каню майму чэсьць? —
Але я ў гэта ўнік!
Годзе табе, канёк мой, гараваць,
Я табе магу памоч:
Пашоў я у хлеў пільнаваць
І сеў там на ўсю ноч.

  1. Нячыстая сіла, што пануе ў хлявох.