Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/262

Гэта старонка не была вычытаная

І ўвідзеў гэта на вяку,
Хоць у хлеве і цёмна:
Аж — хлопчык у брыльку
І езьдзіць на кані конна!
Што-ж мне тут чакаць?
Стой, мой ты галубок!
А ён гайдашанькі уцякаць!
А я камянем яму ў бок!

ІV.

Ня будзеш ты, чараўніку,
У сяле рабіць галабурды!
Ты ўжо не аднаму чалавеку
Нарабіў ня мала бяды.
Ты ў свадзьбе сядзіш за сталом,
А сватом думаеш гаручку;
Ты ў жыце заломіш залом,
Каб узяць грошы кучку.
І не ў аднаго гаспадара
Авечка і кароўка пала
І ў беднага нашага дудара
Дуда лопнула і прапала.
Ты век хадзіў у насове
І быў вялікі калдун,
Што не адзін мужык на галаве
Насіў, як войлак, калтун.
У нас вясельле ў суботу,
А ты напусьціш на сватоў зык,
Што ўсе сваты бесяцца да поту, —
Вот табе і выперла язык.
Ты быў ужо й дужа стары,
А чараваць табе бывала карціць;
А цяпер выйшла з цябе пара,
Годзе табе ўжо сьвет муціць.
Цябе век чэрці аберагалі —
Ды й вяроўку табе прынясьлі[1].
А ўсе людзі цябе лаялі ды клялі, —
Вот цябе чэрці й панясьлі.
Ты век і Богу не маліўся,
А толькі губіў людзей, —
Вот на вяроўцы й задавіўся.
Ах ты, вядзьмак, зладзей!
Цябе ўсе й багатыя мужыкі
На куце за стол садзілі, —

  1. Чараўнік гэты павесіўся.