Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/264

Гэта старонка не была вычытаная

Што трэба папа папрасіць,
Каб ня даць волі гэтаму гаду.
Вот мы яго й адкапалі,
Аж ён ляжыць тварам уніз,
Ды сотню вужак там напалі,
А ён, вядзьмак, яшчэ й не асьліз.
Вось прышоў к магіле наш і поп
І сьвятую малітву сатварыў:
— „Кіньце, кажаць, на яго багуну сноп,
„Я, кажаць, яго ўжо ўмарыў,
„Ды й галаву яму адсячыце,
„Відзіце, што ён ляжыць, як вол,
„Ды к пятам яе прытачыце,
„А ў грудзі забіце яму кол!“
Усё мы гэта зрабілі,
Што прыказаў нам поп,
Асінавы кол яму ў грудзі забілі,
Ды яшчэ й абухом далі ў лоб.
Тады, нячыстая сіла, перастаў хадзіць,
Без галавы, відаць, ужо ня мог,
Ды поп і дарогу яму сумеў загарадзіць,
Хоць не адсеклі мы яму й ног.
Прастыў яго ўжо і сьлед!
І што-ж посьле чуем мы:
Увідзеў дзіва наш сусед,
Ідучы ноччу з карчмы.
Было гэта а паўночы,
Чуець ён: хахочуць і пляшуць…
Аж на магіле яго чэрці, як панічы,
І на суседа рукамі машуць!
— „Хадзі бліжэй к нам, Тарас,
„Мы табе дзіва пакажам;
„Тут будуць грошы у нас,
„Як чараўніка мы разьвяжам“.
Тарас бліжэй падыйшоў,
І ад страху ўвесь дрыжыць,
Чуць з галавы ня сыйшоў,
Што чараўнік на магіле ляжыць.
Магіла яго блізка ад дарогі,
Каб у памяці ўсе мелі;
Аж чэрці як трахнулі яго за ногі,
Дык з яго грошы й загрымелі.
— „Бяры, Тарас, гэтыя грошы,
„Ты цяпер будзеш багат,
„Ды й глядзі-ж: будзь харошы,
„Каб быў і ты яму брат!“