Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/265

Гэта старонка не была вычытаная

А самі з трупам панясьліся,
Што аж віхор падняўся:
Валей чараўнік на сьвет не радзіся!
А Тарас за грошы прыняўся.
Кучу золата ён забраў,
Ды, небарак, не разбагацеў:
Тыя грошы ў яго злодзей украў,
А ён толькі абнагацеў.
Такія грошы ня йдуць у прок,
Хоць хто і розум меець;
Забяры іх Сідар або Пятрок,
То кажынны зьбяднеець.
А чараўнік апрастаў нам дарогу,
Здаецца, навек мы яго забылі;
Дзякуй ужо найвышэйшаму Богу,
Што чэрці і труп яго збылі.

VІ.

Як ты думаеш, Ільля:
Што ёсьць такое — чорт?
Ці ён ёсьць, як зьмяя,
Ці ён ёсьць, як хорт?
Як-бы ён падобен быў да харта,
Дык ён лавіў-бы зьвярэй і зайцоў,
Ато ён вылезець з балота
Ды ловіць мужчын, баб і мальцоў.
Ён-жа ні часу не зяваець,
І ўбогаму даець кусок хлеба,
Ён-жа і духавенства корміць і адзяваець;
А без яго ня ўпала-бы яму з неба.
Я ня раз гэта гаварыў:
Каб сатаны не баяўся,
Дык ніхто і малітвы-бы не тварыў,
А толькі-бы сьмяяўся…

|}


ПОП.

Наш поп на пропаведзі гаварыў,
Што ўжо скора кончыцца мір,
А хто дарогу сабе ў рай засурыў,
Той пойдзець у вогненны вір.
І казаў: як будзець страшны суд,
То грахі будуць класьці на вес,
А ў каго завесіць болей, як пуд,
Таго забярэць сабе бес.