Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/266

Гэта старонка не была вычытаная

І казаў: „Перастаньце вы піць гарэлку,
Ато вас чакаець ад, —
Кладзіце вы грошы ў царкве на тарэлку
То з вас і Бог будзець рад“.

|}


СТАРШЫНА.

Вот табе, старшына наш Харытон, —
Ты быў міраед харошы,
Цяпер табе ў воласьці ня прытон[1],
Аддавай ужо крадзеныя грошы.
Годзе табе ўжо ў канцэралі[2] расьпірацца,
Піва ды гарэлку піць,
Цяпер табе ад бяды не адкапацца,
І годзе табе ўжо і з бедных кпіць.
Ня будзеш ты ўжо курчат есьць ды дзічыну,
І ня будзець табе яечні, сыра і масла, —
Ты і глядзець не хацеў ужо на вятчыну,
А цяпер тваё ўсё ужо згасла.
Ты красьці і ў пісара ня пытаўся
Ды й загадаваў сабе бруха;
Ты, як сыр у масьле, катаўся, —
Ах ты, мужык-юха!
Ня будуць табе мужыкі прыкланяцца
І ня будуць ў банкеты прасіць;
Я цяпер ты будзеш мужыкам уніжацца
І будзеш, юха, лапці насіць.
Ты і сам гэта мог паняць,
Што табе вылезуць кілбасы, яйцы і мёд;
Цяпер цябе мужыкі будуць кіямі ганяць,
Вот ты і папаўся пад гнёт!


СТАРАСТА.

Хто пажываець,
Чужое дабро,
Веку не дажываець:
Бярэць за рабро.
А ў нас стараста
Ішоў той-жа трыбай[3], —
Пад час самага нораста
Падавіўся рыбай!

  1. Яго скінулі з старшынства.
  2. Канцэлярыі.
  3. Спосабам.