Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/267

Гэта старонка не была вычытаная

СОЦКІ.

Быў у нас і соцкі,
Што кілбасой падавіўся;
Еў ён чужыя і клёцкі,
Пакуль у магілу ўваліўся.


ГРАМАЦЕЙ, САВАСЬЦЕЙ І ГАРАДАВЫ.

У нас у сяле ёсьць Мацей,
Ён вялікім розумам дышаць,
Ужо ён такі грамацей,
Што ён нагою прашэньні пішаць!
Ён пісьмы пішаць і к салдатам;
І прашэньні пішаць у воласьць;
Ужо не называй яго і братам,
Бо яму і паны ня новасьць!
А як нашаму дураку,
Хоць-бы сабе і Савасьцею,
Гарадавой дзярнуў па баку, —
Ну як-бы ён так зрабіў Мацею?!
Мацей маець добры вум, —
Ён-бы яго на век засудзіў,
Яму станавога хурман — кум,
Ён-бы яго і з ног ссадзіў.
А Савасьцея дзярнуў па баку шашкай,
Як ён п’яны ішоў к бурла́кам, —
Казаў адыстар[1] дзярнуў, як плашкай,
Што ён нядзелю хадзіў ракам.


ДУДАР.

Калі скрыпач або дудар,
То іх любяць дзеўкі і мальцы,
Іх любяць сваты і гаспадар,
Што ў іх няпростыя пальцы.
У дудара хоць і тоўстыя лупы,
І шчокі яго надуты,
Ды, пэўна, ён дзяцюк няглупы,
Калі іграець радуты!


  1. Якраз.