Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/27

Гэта старонка не была вычытаная

славьна рано плачеть в’ Путівле на забрале, арькучі: „Светлое і тресветлое с’лньце! вьсем’ тепло і красьно есі: чему, господіне, простре горячюю свою лучю на лады воі? в’ поле безводьне жаждею ім лукы с’пряже, тугою ім’ тулы зат’че?“

Прысну море полуношчі, ідуть сморчі мьгламі: Ігореві князю Бог’ путь кажеть із’ землі половецькой на землю русьскую к’ отьню злату столу.

Погасоша вечеру зарі. Ігорь спіть, Ігорь б’діть, Ігорь мысьлію поля меріть от’ велікаго Дону до малаго Доньца. Комонь в’ полуночі Овлур’ свісну за рекою, веліть князю разуметі… Стукну земля, в’сшуме трава, вежі ся половецькыя подвізошася. А Ігорь князь поскочі горностаемь к’ тростію і белымь гоголемь на воду; в’вьржеся на б’рз’ комонь і скочі с’ него босымь в’лкомь, і потече к’ лугу Доньца; і полете соколомь под’ мьгламі, ізбівая гусі і лебеді завтраку і обеду і ужіне. Колі Ігорь соколомь полете, тогда Влур’ в’лкомь потече, труся собою студеную росу: прет’ргоста бо своя б’рзая комоня.

Донець рече: „Княже Ігорю, не мало ті велічія, а Кончаку нелюбія, а Русьской землі веселія“. Ігорь рече: „О Доньче! не мало ті велічія, лелеяв’шю князя на в’лнах, стьлавьшю ему зелену траву на своіх сребреных’ брезех’, одевав’шю его теплымі мьгламі под’ сенію зелену древу: стьрежаше его гоголемь по воде, чайцамі на струях’, чьрнядьмі ні ветрех“…


сьлёз на мора“. Раніцаю плачаць Яраслаўна ў Пуціўлі на сьцяне, кажучы: „Сонца сьветлае, прасьветлае! Усім ты цёплае, прыгожае: чаму-ж, валадарнае, бліснула палючымі косамі на вояў мужавых? у полі бязводным смагаю лукі ім спрагла, тугаю каўчаны ім заткала?“

Пырснула мора а поўначы; цямнотаю сьмерчы йдуць: князю Ігару Бог дарогу наказвае з палавецкай зямлі на зямлю рускую к пасаду воччаму залатому.

Згасла вячэрная зара. Бы-та сьпіць Ігар; не, дбае, думкай поле мераючы ад вялікага Дону да малага Данца. А поўначы сьвіснуў Аўлур[1] каня за ракою, даючы князю знак… Стукнула зямля, зашумела трава, зарухаліся палаткі палавецкія. А князь Ігар гарнастаем скочыў у чарот і белым гогалем на ваду; ускінуўся на шыбкага каня і сыйшоў з яго босым ваўком, пацёк у Данцоў луг, сакалом паляцеў пад імглою, забіваючы гусі і лебядзі на сьняданьне, і абед, і вячэру. Калі-ж Ігар сакалом паляцеў, дык Аўлур ваўком пацёк, абтрасаючы сьцюдзёную расу: бо надарвалі сваіх шыбкіх коні.

Кажа Данец: „Княжа Ігару, ня мала табе ўцехі, Канчаку злосьці, а рускай зямлі радасьці“. Ігар кажа: „О Донча, ня мала й табе пыхі, песьціўшаму князя на хвалях, пасьцілаўшаму для яго зялёную траву на сваіх сярэбраных берагох, апранаўшаму яго цёплаю імглою пад засеньню зялёных дрэў, сьцярогшаму яго гогалем на вадзе, чаіцамі на пералівах, чорнымі птушкамі ў паветры“…


  1. Полавец, які памог Ігару ўцячы з няволі.