Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/28

Гэта старонка не была вычытаная

А не сорокы в’строскоташа: на следу Ігореве ездіть Гзак’ с’ Кончакомь. Тогда врані не граяхуть, галіці пом’лкоша, сорокы не троскоташа, по лозію ползоша только; дятьлове тек’томь путь к’ реце кажуть, соловіі веселымі песньмі свет’ поведають. М’лвіть Гзак’ Кончакові: „Аже сокел’ к’ гнезду летіть, соколіча розстреляеве своімі злаченымі стреламі“. Рече Кончак’ ко Гзе: „Аже сокол’ к’ гнезду летіть, а ве сокольца опутаеве красьною девіцею“. І рече Гзак’ к’ Кончакові: „Ашче его опутаеве красьною девіцею, ні нама будеть сокольца, ні нама красьны девіці, то почнуть наю п’тіці біті в’ поле половецькомь“.

Рек’ Боян’… „Тажько ті, голове, кроме плечю, з’ло ті, телу, кроме головы“, — русьской землі без’ Ігора. Солньце светіться на небесі, Ігор князь в’ русьской землі. Девіці поють на Дунаі, вьються голосі чрез’ море до Кыева: Ігорь едеть по Борічеву к’ святей Богородіці Пірогошчей; страны рады, граді веселі.

Пев’ші песнь старым’ князем’ а потомь молодым’ петі слава: Ігорю Свят’славлічю, буй-туру Вьсеволоду, Владіміру Ігоревічю: „Здраві князі і дружіна, побарая за хрістьяны на поганыя п’лкы! Князем’ слава і дружіне“. Амінь!

А не сарокі то ўзстракаталіся: па сьлядох Ігаравых езьдзіць Гзак з Канчаком. Тады груганы ня каркаюць, галкі пазмоўклі, сарокі не траскочуць, па лазе толькі шныхараць; дзятлы цёканьнем дарогу к рацэ значуць, салавейкі вясёлымі песьнямі сьвітаньне наказуюць. Мовіць Гзак Канчаку: „Калі сакол у гняздо ляціць, сакалёнка разстраляем сваймі пазлачонымі стрэламі“. Кажа Канчак Гзаку: „Калі сакол к гнязду ляціць, апутаем сакалка харошаю дзяўчынаю“. І кажа Гзак да Канчака: „Як апутаем яго харошаю дзяўчынаю, — ні нам будзе сакалок, ні нам будзе харошая дзяўчына[1], і пачнуць нас біці птушкі ў полі палавецкім“.

Сказаў Баян… „Цяжка табе, галава, не на плячах, блага табе, цела, без галавы“, — рускай зямлі бяз Ігара. Сонца сьвеціцца ў нябёсах, Ігар-князь у рускай зямлі. Дзяўчаты пяюць на Дунаі, ўюцца галасы цераз мора да Кіева: едзець Ігар па Барычаву к сьвятой Багародзіцы Пірагошчай; краі радуюцца, гарады весяляцца.

Пеўшы песьню старым князём, пасьля пеці маладым славу: Ігару Сьвятслаўлічу, буй-туру Ўсеваладу, Ўладзімеру Ігаравічу: „Хай жывуць князі і дружыньнікі, змагаючысь за хрысьціянаў з палкамі паганскімі! Слава князём і дружыньнікамі“. Амін!


  1. Уладзімер, Ігараў сын, пабраўся, аднак, з дачкою хана Канчака.