Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/30

Гэта старонка не была вычытаная

новат, в томь городе правіті, где тот’ человек’ жіветь, інде суд’ ему не іскаті; в котороі волості человек’ ізвініться, ту ему правда даті, ілі віна его.

… Сію грамоту тогды напсана в Різе, колі Бог’ был’ 1000 лет’ і 200 і 60 лет і 4 ле по Рожен Божіі дні за тры дні.

сую (сію) — гэтую.
ныне — цяпер.
гостю — купцу, тарговаму чалавеку.
правіті — судзіць, разьбіраць справу.
інде — яшчэ абы-дзе.
ізвівіться — правініцца.


З япіскупавай граматы.

(Блізка 1300 г.).

Поклон’ і благословленье от’ Якова, епіскупа Полотьского, бровстові, наместьніку піскуплю, і детем’ моім’ ратманом’… А ныне есмь оуведал, любовь ваша правая с’ сыном’ моімь, с Вітенемь; такоже, деті, была любовь ваша первая с Полочаны, с’ детьмі моімі, што вам было надобе, то было ваше. А ныне што детем’ моім надобе, того ім’ не бороніте; а ныне абы сте пустілі жіто оу Полотеско…

Паклон і блаславеньне ад Якава, япіскупа полацкага, пробсту, архірэйскаму намесьніку, і дзяцём маім ратманам… А цяпер я даведаўся, (што) згода ваша справядлівая з сынам маім, з Вітэнем; таксама, дзеці, была згода ваша першая з палачанамі, з дзяцьмі маімі: што вам было патрэбна, то было вашае. А цяпер — што дзяцём маім патрэбна, таго ім не забараняйце; а цяпер каб вы прапускалі жыта ў Полацак.


З умовы Рыгі з Полацкам.

(Блізка 1330 г.).

Тако хочем мы горожане с мештерем. Переже како весіті воск на скальвах, а вам чініті також не тяжелей нашего полупуда, тот товар который весіті на скальвах. А язык пускаті на товар, а колі товар на стану станеть отступі проч, а рукою не пріймай… А весіті чістый воск без подставы, без смолы, без сала, как верх так і спод…

Гэтак хочам мы, гараджане з містарам. Перш-наперш важыць воск на шалях; і вам рабіць таксама, каб не цяжэй нашага паўпуда быў той тавар, каторы важыцца на шалях; а віхлік спушчаць на тавар; а калі тавар на раўнавазе станець, — адступіцца, а рукою не чапаць… А важыць чысты воск без падсады, без смалы, бяз сала, як верх, так і спод.