Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/31

Гэта старонка не была вычытаная

З князевай граматы манахам.

(1396 г.).

Во імя Божіе стансе. Яз князь Полоцкій Ярослав’ Ізяславовіч’ сознаваю сім моім лістом вечно і непорушоно, іж’ на чолобітые архімандріты нашого Борісоглебскаго Філарета і всей братыі его богомольцов’ нашіх, ку потребе, выжівеню і пожітку іх’, позволілі есмы і вечне надал’ на основаные і созыжденіе млына берег’ вольны протыво іх’ берега, на реці Белчіцы…

Ўва ймя Божае хай будзе. Я, князь полацкі Яраслаў Ізяслававіч, сьцьвярджаю гэтым маім лістом вечна і непарушна, што на чалабіцьце (просьбу) нашага барысаглебскага архімандрыта Філарэта і ўсяе брацьці яго, багамолцаў нашых, к патрэбе, пажыве і карысьці іх, пазволілі і навекі аддалі, на аснаваньне і збудаваньне млына, пусты бераг супроць іхнага берага, на рацэ Белчыцы.


З жыцьця Аляксея, чалавека Божага.

(15 век).

Святый Олексей был сыном Евфімляновым, мужа прешляхетнаго рымляніна, у дому цесарском першій, перед которым трі тысячі детей стояло, которые снурамі золотымі препоясоваліся, а в ру̇бье шолкове облачаліся. А тот Евфімлян был вельмі мілосердный, а на кожную дніну у его дому трі столы убогім, сіротам, пергрымом і вдовам поставліваны, которым-же мужне служіла ёго жона іменем Аглаяс, тогоже закону і тогож умысла была.

… уделалі гроб іс золота і с жемчуга і з дорогого каменія у котором пресвятого тело с велікою честію положілі, а с того гробу пресласный запах запахнул аж усім віделося іж бы был дорогіх мастей полон…

рубье — вопраткі.
облачаліся — апраналіся.
пергрымом — багамолам-падарожнікам.
пресласный — надта прыемны.
іж бы — як-бы, як быццам.


З повесьці а Трох Каралёх.

(15 век).

Попове грецке суть жонаты, а носять долге волосы да не верять штобы Святыі Дух’ от Отца і Сына походіл. але толькі от Отца. теж не верять, штобы чістець был’ да тымі члонкі от церкве Рымское суть отделены. Да колі мшу держаті хотять,