Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/59

Гэта старонка не была вычытаная

ные люде яко вы розумеете рым’скіе епіскопове, што вам’ дотого, ненаша ест’ реч’ отом’ судіті…

наідуются — знаходзяцца, ёсьць.
апреложено — а перакладзена.
засе — ж.
Ачколвек — хаця-ж.
речено — сказана.
преложоного — начальніка (папу).


Лявон Карповіч.

З КНІГІ „КАЗАНЬЕ ДВОЕ…“ (1615 г.).

… Але што задів’, же слуг’ свет’ не знает’; кгды і самого Пана не познал’, обачывшы его водменном’ габіце, в’ пелкгрымском’ убере, в’ служебнічой постаті, в убоз’стве і нішчете последней. Леч’ кгды тот’ преможный Пан’ в’ своем’ прырожоном’ габіте, в’ своем’ пресветном убере, в’ своей превелможной славе і оздобе ся явіт’; в’ тот час’ і нас’ убогіх’ подлых’, в’згаржоных’, і яко неякое сметье ногамі мілостніков того света подоптываных’, в’ подобные своей велможності шаты пріоболочет…

Але што за дзіва, што слугаў (Божых) сьвет ня знаець, калі і самаго Бога не пазнаў, увідзеўшы яго ў перамененым габіце (расе), у падарожным уборы, у васобе слугі, ў убожстве і беднасьці астатняй? Ды калі той усемагутны Бог у сваім прыраджоным габіце, у сваім праслаўным уборы, у сваёй правяльможнай славе і прыгажстве зьявіцца, — у той час і нас убогіх, простых, пагарджаных і як нейкае сьмяцьцё нагамі любячых гэты сьвет таптаных, у падобныя да сваёй вяльможнасьці багатыя вопраткі прыбярэць.


Вучыцельнае Евангельле Каліста.

(1616 г.).

У вучыцельных Евангельлях зьмяшчалася зьвязаная з евангельскім тэкстам навука — выклад тэксту. Вучыцельнае Евангельле, навука ў якім напісана патрыярхам Калістам (пагрэцку), было раней у нас у славянскім перакладзе. У пачатку 17-га веку манахі Духаўскага манастыра ў Вільні пераклалі яго на беларускую мову. Гэтая аграмадная кніга надрукована ў 1616 годзе ў м. Еўі (35 вёрст ад Вільні) коштам Ганны Хадкевічоўны, княгіні Карэцкай.

Прычынай яе выданьня ў беларускім перакладзе зьявілася патрэба ў абароне сваей паствы ад пераходу на іншую веру ў гэты час войстрага рэлігійнага змаганьня на Беларусі.