Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/63

Гэта старонка не была вычытаная

йно в’ розмаітых’ строях’ ішлі. Марк’ Антоніуш, Лвы закладаті казал’ до своеі кареты, Авреліан — елені. Неро на Мулах’ сребром’ подкованых до Ріму в’ежджал’, маючі прі собе тісячу кароц’, і много барзо людей збройных. Ссесо́стрес’ Цар Егіпетскій на колесніці был проважен’ такой, которую четырі Царі в’ Короны убраныі, сцептра в’ руках держачіі, тягнулі. Соломон’ Цар’ на в’езд’ свой до Іерусаліму, албо і до іншых мест’, в’ дворе своем’ Царском’ ховал коней четыредесят тысяц’, а возов’ десять тісяшч’; А Ты Хрісте Спасітелю болшій над Соломона, тепер’ до Іерусаліму в’ежджаеш’, тылько на пло́хом быдляті ослем’…


З КНІГІ „АГАРОДАК МАРЫІ БАГАРОДЗІЦЫ“.

… Пішет’ Іосаф Гісторік жыдовскій, же цар’ Навходоносор в Вавілоне для Нітокры жены своей выставіл’ был’ огородка на высокіх’ столпах’ каменных высячій, раз’маітых’ рожаем’ древ’ і цве́тов’ оные насадівші; который огородкі звано чудо света… так ты о Маріе естесь на ласках’ і дарах’ Духа святого, яко на высокіх’ не́которых’ каменных выставлена сто́лпах’!…

кароц’ — карэт.
барзо — надта.
сцептра — скіпэтры.
Агародак — сад.
рожа́ем — родам.
естесь — ты ёсьць.


Духоўныя вершы[1].


АБ СТРАШНЫМ СУДЗЕ.

Прыдзець час, і Госпад на воблацах слаўна
Прыдзець ўсіх судзіці са славаю яўна.
З войскам ангел і архангел бязчысьле́нных,
Сьвятых сабор праслаўле́нных.
Ваструбіць архангел, і мертвыі вазстануць,
А прад судам страшным нагіі паўстануць.
Там убогі, і скарб многі,
Там ўладыкі, і калекі —
Усі роўна стануць.
Царые і князі бяз слуг, без адзежды,
Бяз скарбаў, бяз помпы, бяз жаднай надзежды,
Стануць нагі, без павагі, без радзіны,
Бяз дружыны, самі сабою.

  1. Па этнографічных запісях 19-га сталецьця.