Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/69

Гэта старонка не была вычытаная

а держачі в’ руце посох (кій) мосязовы̅: там през чернокніжскіі чары діяволов взывал, а розумел’ то добре през чернокніжство во оно (гэтай) медніцы яко шікованыі (пастаўленыя ў вайсковыя рады) люді протів ему моцно пріходілі…“

Калі гэты эгіпецкі цар, чарнакніжнік Анактанак (Анектанеб), увідзіў з чараўніцтва, што няма рады ад пэрскага войска, ён абстрыгся, абгаліўся, зьмяніў вопратку і ўцёк з Эгіпта ў Македонію. А ў той час цар Македонскі, Піліп, быў выехаўшы на вайну. Анактанак спадабаў Алімпіяду, прыгожую Піліпаву жонку, зьявіўся да яе богам Амонам, і ў іх радзіўся сын — Аляксандар Македонскі. Далей апісуюцца Аляксандравы нарадзіны, яго ўзгадаваньне, забавы, конь Буцафал і г. д. Калі Піліп памёр, Аляксандар зрабіўся гаспадаром Македоніі і зрабіў слаўныя паходы на Эгіпет, Сірыю, Палястыну і Пэрсію. Перамогшы Дарыя і зваяваўшы Пэрсію, ён езьдзіў у Грэцыю і Македонію. Як Дарыя забілі, пакараў забіўцаў і пабраўся з Раксанаю, дачкою Дарыя.

Ад гэтага месца «Александрыя» ня мае зусім нічога супольнага з гістарычнымі фактамі: У ёй скрозь нязвычайныя дзівы і буйная фантастыка. Ва

Аляксандар пайшоў вайною на індыйскага цара Пора і паразіў яго. У паходзе на Індыю ён знаходзіць розных нязнаных і дзіўных зьвяроў і людзей, нейкіх асілкаў-волатаў і пігмеяў. Тут і дрэвы гавораць, і зьмеі-цмокі агнём дыхаюць, і скрозь багацьце нязвычайнае.

Вось прыклад са зборніка ў беларускім Нацыянальным Музэі Я. Луцкевіча ў Вільні (з украінізмамі):

Старонка 107. «О дывных людех і женах і о зверых і о муров’ях велікіх.

Александер со всім войском своім пойде на правую сторону востока і там найде в той землі много людей немых, зверообразны, і очі в персех (грудзёх) мают’, косматі, як свіння, очі зоркі і светятся, як звезді. С тімі людмі (Стар. 108) Александер велікую бітву чініл, і погінуло іх многое множество от войска, бо тые люді былі безбронныя.

І от того места Александер недалеко перейшол і найдет’ дывныя неякія жонкі, долгія і косматыя, і очі у ніх, як кошечі, бліскают’, як огон’. А на войско александрово страшно і грозно позірают’. Тогді Александер велел іх на бітву і бой повадіті. Тыя жонкі дывныя, страшлівыя і грозныя протів войска віск пустылі. Мужіе іх на тот час з гор выбеглі і сталі біті на войско александрово дерев’ем і каменіем і много побілі александрова войска. А потом, колі мекедонское войско на ніх ударіло, і так без чісла іх побілі.

І оттул’ Александер вернувшіся шест’ дней ішол, і нікоторой землі пешчаной дойшлі. І там нашлі моровію такую велікую в той зем(л)і, іж одна мурашка, уфотівші коня, несла у яму. Александер велел на тую яму тростіну і солому волочіті і велел за-