Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/7

Гэта старонка не была вычытаная

З дняўніка за 1922 г. сьветлай памяці Ганны Гарэцкай.

„Узноў заскрабло, забалела, зашчаміла на сэрцы. І чаго толькі? Чаго баліць яно, беднае? А ці таго, што кругом відзіць няпраўду, гора, сьлёзы бедных людзей?“

„Ужо ўсюды ўсё красуець. Дрэвы ўжо пачынаюць раскідацца. Траўка зелянеець, птушачкі пяюць. На магілках ужо п казаваюцца цьвяточкі з сьветла-зялёненькімі, нежненькімі і слабенькімі, і хіленькімі лісточкамі Хмурымі кажуцца і красачкі на магілках, як-бы і самі магілкі. Сьпяць у гэтых магілках людзічкі. Сьпіце, вечная памяць вам. Вы нічога ня бачаце, што кругом вас, куды ні глянь, усё зелянеець, расьцець, жывець і борыцца за жыцьцё, як калі-то баролісь і вы. Буду і я жыць, буду любіць і даражыць жыцьцём, і бароцца за жыцьцё, і памагаць жыць другім.“

„Багацькаўка! Мая мілая і ўмесьце з тым пастылая Багацькаўка! Люблю я цябе з тваім садком, ляском… Люблю тваіх мілых, слаўных, вясёлых дзетак, тужлівых старычкоў і вясёлых пявуньняў-дзевак. Ненавіджу тваю гразь, няпрытульнасьць. Скарэй нада набрацца сілухны і пачаць варушыць камні“…

ЯЕ ДАРАГОМУ ВОБРАЗУ,
ЯК ПАМЯТКУ НА МАГІЛКУ
Ў ЧУЖЫНЕ, ГЭТУЮ КНІГУ
ПАСЬВЯЧАЮ.

БРАТ.