Заняпад.
(18 век).
З „Катэхізму капланскага“.
Чы мают’ кождого дня Ерэе моветі, под грехом смертельным, Полуношчніцу, Утрыню, Часы, Вечэрню і Павечэрню?
Ответ. Рымляне повенны под грехом смертельным, але Грэкове і Русь не повенны под грехом смертельным, бо Рымляне мают’ доходы велікіі, а Русь мусіт’ сама собе хлеба зарабляті, Рымляне мают’ пацеры малые, а Руская Полуношчніца, Утрня, Часы, Вечэрня і Павечэрня долгіі сут’, повенны еднак Монахі кождого дня, а Ерэі тогды, колі мают’ Службы Божыя отправоваті, Полуношчніцу, Утрню, Часы, Вечэрню і Павечэрню отправеті.
Чы повенны Ерэі своіма рукамі ораті, сеяті і прочая дела служэбнічая совершаті?
Ответ. Не повенні, але мают’ собе трыматі слуг до такіх робот, бо для того, жэ в некоторых Діэцэзыях самі такіі роботы робят, сут’ в неповазе, зажывают’ іх людіе незбожныі в подводы, прымушают’ до даванія чыншов і до іншых Станові Ерэйскому не прызвоітых тяжаров.
З камэдый Смаленскай сэмінарыі.
1. СЕЛЯНІН У КАСЬЦЁЛЕ.
У гэтай сцэне, напісанай, як і езуіцкія інтэрмэдыі, на рэлігійным грунце, захмялеўшы селянін трапляе ў касьцёл. Пачуўшы музыку, ён там скачаць. Яго вытурылі вон, закавалі ў зялезы. Пан-паляк сварыцца на яго, Селянін кажа:
Ох’ці мне, ці ведает’ то ета моя баба, што я вь ета ліха попаўся і етым бязделлім обчіпався, каліб’ уже і на свеце не было! а всіо яна, як’ вужа віламі, так’ мяне: ін’ ідзі, дак’ ідзі у Любавічі, ці ні пападзетца чаго гуляючі; і Богу помолісся, і з (с)ваімі павідзіся. Авось така і ці (па)падіетца чаго купіць, — а всіо каліб мужіка з двора збыць… Ну вот’, правды яе і паслухаіся да і падзісь!