Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/76

Гэта старонка не была вычытаная

Паслухаўшы яе і пайшоўшы, ён сустрэўся з кумам; яны выпілі і пайшлі ў касьцёл:

Ажну там і сталі брязгаць, по нашему то к’ обедні, а па іх к’ замші; вот’ я і паідзісь у іх’ хасціолу, ажну там’ як’ заіграюць: хто в’ дудачкі, хто в свісцелачкі, а хто в’ тарарычкі. Вот’ я, правды, ня бывші ліх’, да і падзісь скакаць, а тут’ пат тую пару і прідзісь по нашему поп, а по іх’ хазан…

Сцэна канчаецца бойкаю.


2. СЕЛЯНІН У СПОВЕДЗІ.

Сьвірыд. Ох’ці мне, Змітруче, усе то от детак!.. Толка кажуць: ідзі бацка к’ успаведзі, ты не разу в’ церкві не быв, — да і упіхнулі бацку, як’ дурня в’ церкву, кажі дзі, бацка, тоя, што поп’ будзіць казаць. Вот поп’ кажіть: „Ці быв ты хуть раз’ в’ усповедзі?“ — І я папу: „Ці быв’ ты хуть раз в’ усповедзі? — „Што ты, знать, нехряшчонік’?“ і г.д. Вот’ за тое поп’ на мене і моністы наложів’…

Зьмітрок (спамінаючы, як маліліся яго дзяды). Яны маліваліся по прастацкому, а не по пісмянному: … Слава Цябе, Господзі, сушчую, часнейшую, ізбранны воявода, радуйся нявеста, усі чіны манашескія, святая трапеза… і кала і двора, і скацінкі і шарсцінкі, алілуй нас’ да канца века. Амінь. І шарпні, Господзі, па душі і па целу, па жонкі і па дзеткам’, святое сягодні, святое і завтре.


З „Камэдыі“ Марашэўскага.[1]

(1787 г.).

„Камэдыя“ была напісана лацінкаю. Па прыкладу псэўдаклясычных драм, у ёй захована адзінства месца, часу і дзеяньня. Яна складаецца з трох актаў, адбываецца ў полі пад лесам.

У першай зьяве першага акту селянін кажа:

Ох, як нешчасьліваё жыцьцё маё! Хаджу я, хаджу пераз цалютанькі дзень, аж ногі анямелі, рук ня чуваць ад працы і тапара, а горш яшчэ ад цапа. Малачу ад самых курэй, мала што не да паўдня, як-бы сам адзін. Праўда, што і жонка памагала, да што-ж яе за работа? Ведама жаноцкая справа: цюкнець колькі разы цапом, аж зараз яе ліха і бярэць — то сядзець, то

  1. Прафэсара рыторыкі і поэзіі ў Забельскай гімназіі (пры Дамініканскім манастыры Дрысенскага пав. Віцебск. губ.