Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/77

Гэта старонка не была вычытаная

ляжаць…, а потым яшчэ з гоманам і кляцьбою пойдзець. Папытаюся я толькі яе: „Куды пойдзеш?“ — аж зараз скажаць: „Дзяцей карміць, страву варыць“. А я як пачую, аж яна ўпіўшыся ў карчме пад лаўкаю, як сьвіня, качаецца. А я сам, адзін, як цюк, так цюк, малачу аж да поту. А як сьвет, аж жонка і тут ужо кажаць, што дроў нада насеч. Хоць ты трэсьні і прападзі з тапаром! Ад цэпа яшчэ не адайдуць рукі, аж тут ад тапара мала што не адсохнуць; гэта жарт — нарубай у печ, у асець, у бровар, а ўсё як адзін, так адзін… Вот і цяпер, у лес трэба ехаць, а не з кім; гэта жарт, аднаму сасну спусьціць, пашчапаць і на воз, хоць ты трэсні, зваліць трэба, а прывёзшы да хаты і парубаць; а ўсё, як я казаў, памагчы некаму. Прападзі яно нешчасьліваё жыцьцё нашаё, бо ўсё як гараваць, так гараваць мусім.

Каб-то Адам, першы наш ацец, не заграшыў, так-бы і мы гэтак не працавалі-б. Ох! Дурак ты, дурак, нашто табе было ірваць яблык з дзерава праклятага? Прападзі яно: каб мне ня велена было, то-бы я ані парухаў-бы, а мы-б у Раі, як паны-б, на зямлі жылі-б, клопату жаднага ня мелі-б, аб сярмягу тагды не хлапацілі-бы се, і голые-б у Раі перахадзілі-бы, а цяпер, як сярмяжка зьдзярэцца, хоць ты з галавы выйдзі, не адкуль узяць, а горш, што не за што купіць. А тут і зіма надходзіць, і ўстыдна, а я і шэлега пры душы ня маю! А пан, аднак, на тое не глядзіць, да ўсё крычыць: заплаці…, заплаці, вужава кроў, мужык! Ага ту! ага ту, на цябе, Адам, Адам, як ты нас пагубіў. Ох, каб-то я, я, я…

Зьяўляецца карчмар, і ў іх пачынаецца сварка, затое што селянін ня плоціць за гарэлку. Канчаецца яна тым, што карчмар уцякае, кажучы: „Будь здароў, дзякую, што з душою мене пусьціў“.

Селянін ізноў наракае на Адама, аж тут прыходзіць чорт, прыбраўшысь панічом. Ён вядзе з селянінам даўгую сьмяхотную схолястычную гутарку. Пазьней умешваецца і карчмар. Нарэшце селянін робіць з чортам заклад, што ў працягу аднэй гадзіны ня скажа ніводнага слова. Чорт мае плаціць грашмі, а селянін, калі прайграе, павінен быць яго падданым. Зробіўшы ўмову, чорт называе сябе, кім ёсьць, і скідае з сябе панскую вопратку. Селянін страшэнна палохаецца, памкаецца ўцячы, але чорт пагражае, што забярэць яго душу ў пекла, калі ён адрачэцца ад умовы.

Пасьля гэтага, у пятай зьяве, селянін бядуе:

Ну ж, папаў-жа я залажыцца! Ох, каб я ведаў, хто ён ёсьць, не ашукаў-бы тагды ён мяне; а цяпер і рады сабе даць не магу, што маю рабіць? Аднак, заклад датрымаць трэба, бо з д’яблам жартаваць не патрафлю: ашукаў-жа ён мяне! Каб-то можна было, адрок-бы се і закладу, да ён не адступіць. Вот