Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/78

Гэта старонка не была вычытаная

бяда: не а цяжкую-то, праўда, рэч тут ідзець, маўчаць — здаецца — патрафлю; гэта-ж не вялікая рэч пераз гадзіну маўчаць. Я напару пераз цалютанькі дзень маўчу, калі ў полі раблю, — так мне ня цяжка будзець закладу дадзяржаць. Да як-жа ўжо дадзяржу, так буду мець сто рублёў, а можа і болей, як ён сам казаў. Тагды-ж я сабе статку накупляю, пану, што вінен, аддам, і яшчэ на гарэлку, з малацьбы ідзя, напіцца застанецца. Арандар тагды ня скажаць, што ня дам. Ох, каб ён тагды сказаў, што ня дам, то-бы я яго… адною рукою за пэйсахі, а другою паказаў-бы грошы… Тагды-бы ён быў для мяне лепшы!.. І суседзі тагды будуць мне кланяцца, калі абачуць, што я багаты. А Гарасім, хоць мой вялікі непрыяцель, аднак — спадзяюся — што будзець кланяцца, каб я толькі яму на чынш грошы пазычыў; да нет! не варвець! зьесьць чарта — ня дам… ня дам, хоць-бы і зьеў: няхай розуму наўчыцца… І д’ябла ўжо чорт нясець: трэба губу затыкаць. Ужо мусіць быць тая гадзіна.

У шостай зьяве ізноў зьяўляецца чорт і кажа селяніну, што зараз праб’е гадзіна, ад якой ёй павінен будзе маўчаць. Дэкляруе даць за выйграны селянінам заклад цяпер сто рублёў і яшчэ што году плаціць па столькі-ж. Селянін кажа: „Дацерплю, бо губу пакулем, у дзёгаць памачыўшы, заткаю“. Чорт радзіць яму не рабіць гэтак і адходзіць.

У сёмай зьяве селянін разважае:

Вот цяпер абачым, хто каго пераможаць. Ён кажаць, што мяне возьмець да пекла, калі маўчаць ня буду, а я кажу, што ён і з родам сваім не дажджэць, бо я гатоў сабе губу на калодку замкнуць. Але, праўда, прыпамінаю сабе, нашто мне тыя калодкі, нашто тое пакульле з дзёгцем. Вот калі захочацца гаварыць, так я рукою губу заткаю, вот гэтак. (Паказвае). Абачым, што ён мне тагды зробіць! А коньча выграю сто рублёў; вот тагды мне будзець добра. (Садзіцца. Гадзіньнік б’е).

Зьява 8-ая. Прыходзяць трое дзяцей. Дзеці хочуць лезьці на неба хваліць Бога, але ня ведаюць, як падняцца. Тут сьпусьцілася з неба драбіна. Але дзеці ня ўмеюць лезьці й па драбіне: то бягуць аднымі нагамі, то паднімаюцца на руках, а ўзьлезьці ня могуць. Селянін вучыць іх на мігі, моўчкі. Ня ўцерпіўшы, кажа: „Вот гетак трэба лезьць. Вы ня ўмееце: абачыце, як я зараз улезу да неба“. Ды як толькі ён узяўся лезьці, драбіна паднялася, а ён заваліўся на зямлю.

Зьява 9-ая. Выскаківае чорт, хапае селяніна й цягне.

Чорт. A przysięga gdzie? Przyrzekłeś, że będziesz milczał; poszedłeś w zaklad, a oto nie dotrzymałeś: ja ciebie teraz do piekła poprawadzę[1]. (Цягне, селянін устае).

  1. А прысяга дзе? Зарокся, што будзеш маўчаць; пайшоў у заклад, а вось не дадзержаў: цяпер я цябе ў пекла павяду.