Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/79

Гэта старонка не была вычытаная

Селянін. Мой ты наймілейшы дабрадзею! Прапрашаю, выбачай мне, бо гэтыя блазны да астатняе злосьці мяне ўвялі. Чы ім Бог розум адабраў, чы што ў чорта, як ім не пазнаць таго, як лезьць трэба па драбіне.

Чорт вымагае, каб селянін ішоў у пекла. Селянін просіцца, бо хоча пажыць яшчэ на зямлі. Тады чорт вымаўляе селяніну, што ня трэба-ж было наракаць і на Адама, калі сам не цьвярдзейшы за яго. Урэшце пазваляе селяніну пажыць пакуль што яшчэ на зямлі, каб паправіцца.

У зьяве 10-ай селянін кажа:

Вот у якую я бяду ўлез! Хвароба тых блазноў на маю галаву прынесла. Вох, якія яны дуракі: на драбіну хацелі ўлезьць то аднымі нагамі, то аднымі рукамі, то вешліся, ліха ведаець, што яму рабілі; а я бачыў, што дужа прыгожа згары нехта іх прасіў. Да як-жа было маўчаць, хоць трэба было, бо я пашоў у заклад, але я тагды і забыўся, як мяне ў злосьць увялі. Няхай-жа буду на другі раз астаражнейшым! Зьясі ты ліха, пане д’ябле, калі мяне болей ашукаеш! Каб ты цяпер і недзьвядзёў на мяне спусьціў, то ўжо буду маўчаць. Цяпер яшчэ схаджу дадому, пакуль тая пара ня прыйдзець. Трэба абачыць, што там дзеецца: работку якую сабе загадаць, а ўзад потым сюды прысьці. Гэтыя сто рублёў мушуць-такі мае быць коньча!

У другім акце селянін сам просіць чорта яшчэ пайці ў той-жа заклад. Але з ім паўтараецца подобная-ж гісторыя, калі тры браты (гавораць яны папольску) ня могуць пралезьці скрозь вузкія дзьверцы, каб знайці скарб.

У трэцім акце селянін у трэці раз прайграў заклад: загаварыў з пакутнікам. Чорт ужо не даруе і нясець яго ў пекла.


З макаранічных вершаў.


Яко ценцерук у лесе балбоча,
Так мое сэрцэ до цебе сакоча!
Ні верашчака, келбаса, сялянка,
Ніц мі не міло без цябе, каханка!

Рве сен мэ сэрцэ, як гуж у хамуце,
Кеды пшыядэн і сёндэн на куце!
Ды ўжо-ж насохся, як лапаць у печы,
Горкая доля… А хто-ж мен улечы?