Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/83

Гэта старонка не была вычытаная

„Сатрэць яна яго ў кулеш“.
Тут Зэўс, гарэлачку дапіўшы,
Ражком ў халяву пастучаў,
Цяртухі моцнае зажыўшы,
Таку гаворку адказаў:
„Дапрэць Энэянька да Рыму
„І будзе тама ён царом;
„Палепшы Чыжаўскіх харом[1]
„Паставіць каменны палаты.
„Паны-ж ня будуць там багаты;
„Свае чаны ён завядзець
„І ўсё на одкуп пабярэць.
„Цяпер завернець к Карпагені,
„(Ў Дыдоны, відзіш, талака).
„Папрэць у волю ён смажэні,
„Ад’есцца з добрага быка.
„Папарыцца ён там у бані,
„Падпусьціць хвігля самой пані:
„Закруціць дужа галаву,
„На любжу прывядзець ўдаву.
„Ідзі, дачухна, ня турбуйся,
„Ды скорамам, глядзі, ня псуйся.
„Ні з кім саромна не клянісь
„І ў Сташкаў Нёбе пакланісь.[2]
Вэнэра тут яму прысела,
Хранцуз паненак як вучыў;
Пайшла, свадзебную запела:
Зэвэс ёй дужа дагадзіў.
Энэй ачухаўся, паскробся,
На ногі лапці падвязаў,
З палацей да кута дагробся
І плыць надкорніку казаў.
Плыў, плыў, аж ў вочах зьзелянелась
І горшы талакна прыелась:
На мора ведзьмай ён глядзеў.
А там пачаў ужо зьдзікацца,
І так ні к чому стаў злавацца.
Казаў: „Што-б лепшы на пагосьце
„Схаўтурылі мае там косці,
„Дарэмна з Троі пакруціўся
„І валачобнічаць пусьціўся.“
Ён з гора піпку закурыў
Ў балону галаву спусьціў…
Аж зірк у мора — і сказіўся,
Запеў „Ізбранную“[3], заксьціўся:
„Глядзіце, браццы, вун сяло!“
Тут ўсіх за сэрца узяло.
Якраз на бераг прывалілі,
За плот чаўнок свой прыкруцілі;
Па шклянцы выпілі сівухі,
Пад’елі нашча саладухі,
Камоў з сьмятанай і „глазухі“;[4]
Пайшлі у горад пагуляць.
Бягуць, як батракі з прыгона,
А ім ў варотах, тыц, Дыдона,
І стала так на іх казаць:
„Глядзі, які-ж то абарванцы.
„Ці смоль вы з Шчутча вязіцё,
„Ай вы Духанскія цыганцы,
„Курэй з падклецьця крадзіцё?
„Чаго сюды вас прыкруціла?
„Я й так дзесяцкага прыбіла,
„Што ён распраўшчыны ня знаець
„І без прашпорту ўсіх пускаець“.
Як валасьні[5] закапашылісь,
Пластом траянцы павалілісь,
Сачэнь Дыдоне паднясьлі;
Таку гаворку зацяглі:
„Мы ўсе з Траянскага прыходу,
„Сударскі[6] перад тым былі;
„Ды ў восень прошлага мы году
„Ад Грэкаў з мора уцяклі.
„Энэй канторшчыкам у нас,
„Прашпорты дзержыць Апанас,
„Газэты-ж, панюхна, ты маеш:
„Спраглі як Трою, аб тым знаеш,
„То нечага табе казаць.
„О, артыкульная Дыдона!
„Ты нас у крэпасьць запішы:
„Ў нядзелю[7] роб сабе два згоны,
„Мы робіць будзем, дадушы!
„І ўсяку паншчыну зьмякаем:
„І бровара глядзець як знаем,
„Загнеткі, суднікі рабіць!
„На бочкі вабручы набіць;
„Піліп наш лепіць гарлачы,
„Пракоп-жа — ступы, таўкачы,

  1. У двары князя Пацёмкіна Чыжове (Духаўшчынскага павету).
  2. Горад Асташкаў; Ніобея, матка — пакутніца за сьмерць дзяцей.
  3. Царкоўную песьню: Избранный воеводе“…
  4. Яешні „вочкамі“
  5. Вялікія чэрві.
  6. Панскія падданыя.
  7. Тыдзень.