Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/84

Гэта старонка не была вычытаная

„А Саўка зельле ўсяка знаець,
„Дзяцём ён вогнік адклікаець,
„Хупаў[1] баба́мі варажыць
„І скурапею[2] адхадзіць.
„Глядзі, як мы парасшарпалісь,
„Аж сорам сьвеціцца наскрозь,
„Ўсе лапці розна растапталісь,
„Сарочкі чорныя, як вось.
„Калі ўжо ласка твая будзець,
„Вялі нам лазьню пратапіць:
„Адзежу трэба нам папрудзіць[3],
„Бо ў такім брудзе трудна жыцы!“
Дыдона румзала і выла,
Цякло, як з лівара, з вачэй;
Маністы доргала, круціла,
А сэрца тых-тых-тых у ей!
Яна ўжо чула пра Энэя,
Што з гулькаю ў яго і шэя[4],
Што волас ў галаве скруціўся[5],
Што нос казюлькай раздушыўся[6];
То шупіла[7] якей тут смак.
І вось кляўшыла[8] яна як:
„Калі-б Энэй ваш схамянуўся,
„Ды сам ка мне-бы падвярнуўся,
„Усячыны-б тагды дастаў".
Ён, шмык, як быццам з неба спаў.
Ўвайшлі ў сьвятліцу, пераксьцілісь,
Энэй і „Вочча“ прачытаў,
За стол ўсе порадам садзілісь,
. . . . . . . . . . . . . . . . .
Дыдона варыва ўлівала,
Шматкамі мяса ў міскі клала
І забяляла малаком;
Трупаціла яна крупеню,
Яешню, руднік, жур, смажэню,
Камы, пячэню з часнаком.
Былі й салодкія пацешкі:
Папранік вяземскі, арэшкі,
. . . . . . . . . . . . . . . . .
Дуда вярлюем тут равела,
Сапелка гусінай сіпела,
Скрыпела скрыпка, як каткі[9].
Дзявухны галасу гукалі,
Вясну малоданькі склікалі,
І жарты розныя рабілі:
Казу сьвяточную вадзілі,
З загнеткі лося забівалі,
Дугу у барму прадзявалі, —
Пустоты ў воленьку было.
Расхарапужыўся Энэй,
Аж іскры сыплюць ад лапцей…

|}


Тарас на Парнасе.

(1837 г.).

І.

Ці знаў хто, браццы, з вас Тараса,
У палясоўшчыках што быў?
На Пуцявішчы у Панаса,
Ён там ля лазьні блізка жыў.
Што-ж? Чалавек ён быў рахманы[10],
Гарэлкі ў губу ён ня браў!
Зато-ж у ласцы быў у пана,
Яго пан дужа шанаваў.

  1. Умелы (гл. вышэй: хупавы).
  2. Скурную хваробу.
  3. Гарачынёю забіць мікробаў.
  4. З нагулам’ гладкая.
  5. Кучаравы.
  6. З равочкам на канцы.
  7. Цяміла.
  8. Казала.
  9. Колы.
  10. Разумны, добры.