Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная
ПРАДМОВА.

Гэтая спроба выпісак з літэратуры павінна хоць троху здаволіць вялікую патрэбу грамадзянства ў падручнай гістарычна-літэратурнай хрыстаматыі.

Кніга больш-менш дапасована да маей „Гісторыі беларускае літэратуры“. Некаторых пажаданых выпісак у ёй няма дзеля незалежных ад мяне прычын.

Патрэба ў выпісках з літэратуры нашаніўскага часу троху меншая, бо творы найнавейшых нашых пісьменьнікаў, хоць ня ўсе, але ў большасьці даступны грамадзянству ў продажы і бібліятэках. Таму з гэтай справай яшчэ можна чакаць лепшага часу.

М. ГАРЭЦКІ.

Вільня, Базыліянскія муры.
1921 г. — 1922 г.