Старонка:Хрыстаматыя беларускае літаратуры. ХІ век—1905 год.pdf/97

Гэта старонка не была вычытаная

Калі ласка, заўтра падбяжы з касою,
Жонка, дочкі з серпам, а сын з бараною,
Наўперад і грошы, бо мне раз плаціці,
Бо я цябе знаю, ня ўмееш круціці“.

А ось калі ліха, як вужа, прыцісьне,
Не адзін застогне і не адзін пісьне,
Бо годзе над намі зьдзекавацца срога,
Прыдзе і на пана караньне ад Бога.

Яны нас глумілі, плакаць не давалі,
Вінен ці ня вінен, без канца каралі,
А цяпер ім самым тое дастанецца,
Што нам дасюль была, то на іх шчаўпецца.

Няхай дасьць Бог цару нашаму здароўя[1];
Няхай нашай долі скаштуюць панове;
Няхай яго роду Бог шчасьце гатуе,
Што ён нашу брацьцю вольнасьцю даруе.

А тым паном нашым, што нас вельмі дралі,
Даў-бы Бог, каб тое на сабе дазналі:
Галоднаму сыты спагадаць ня мусіць,
Пакуль бяды гэтай сам ў губе ня ўкусіць.

Вось тагды пазнаюць, па чаму хунт ліха,
Як ваўкі пад лавай, ня улежаць ціха,
Паскрабуць чупрыну, як ня стане хлеба,
Як Бог і цар схоча, мусіць, так і трэба.

Можа-б болей бздырыў[2] Сьцяпану Даніла,
Але на пагібель войта накруціла,
Як стаў загад строіць, як пачаў крычаці,
Мусілі гаворку сваю перастаці.

|}


РАЗМОВА ПАНА З МУЖЫКОМ ПАСЬЛЯ ПРЫГОНУ.

— Як маешся, Сьцяпане?
— Аджыў, найясьнейшы пане!
— Чаму твая Дарота
Ня прыходзі до мне на работа?
Сушыць, грабіць пільне трэба,
Дам пенёндзы[3], дам і хлеба.
— Ўжо панскі хлеб дакучыў,
Як пан нас добра мучыў:
Добра паны гандлявалі,
Слугі на сабак мянялі!


  1. Сялян упеўнілі ў добрай волі цара, і пасьля сьмерці Аляксандра II-га, ад рукі рэволюцыянэраў, яны думалі, што забілі яго паны за вольніцу.
  2. Казаў з развагаю.
  3. Грошы.